26 красавiка 2019, Пятніца, 13:48
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Венесуэла сустракае другі тэрмін Мадура інфляцыяй на 1 700 000%

3

За першыя 6 гадоў Мадура нацвалюта - балівар - абясцэнілася ў 44 тысячы разоў, а эканоміка скарацілася на 33%.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў чацвер афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы на новы 6-гадовы тэрмін, піша finanz.ru.

Падчас урачыстай цырымоніі ў прысутнасці чыноўнікаў з Расеі, Абхазіі, Кубы і Беларусі Мадура зачытаў прысягу і замацаваў вынікі праведзеных у траўні «выбараў», на якія не быў дапушчаны ніводзін апазіцыйны кандыдат, і якія былі прызнаныя нелегітымнымі не толькі ЗША і Еўрасаюзам, але пераважнай большасцю лацінаамерыканскіх дзяржаў.

З апазіцыйнага парламента, пазбаўленага Мадура ўсіх паўнамоцтваў, інаўгурацыю давялося перанесці ў прыязны прэзідэнту Канстытуцыйны суд.

У самым парламенце - Нацыянальнай асамблеі - за дзень да цырымоніі апублікавалі апошнюю ацэнку інфляцыі ў краіне: яна склала 1 698 000%, паскорылася за апошнія тры гады больш як у мільён разоў.

За 6 гадоў прэзідэнцтва Мадура нацыянальная валюты Венесуэлы - балівар - абясцэнілася ў 44 тысячы разоў, эканоміка скарацілася на 32%, больш за 3 мільёны чалавек былі вымушаныя эміграваць, ратуючыся ад недахопу медыкаментаў, харчавання i базавых тавараў, размеркаваннем якіх з лета 2016 года займаецца войска.

У лістападзе 2017 года Венесуэла абвясціла дэфолт замежнай пазыкі, памер якой дасягнуў 140 млрд даляраў і ў 14 разоў перавысіў золатавалютныя рэзервы краіны.

У жніўні 2018 года Мадура анансаваў пакет радыкальных эканамічных рэформаў, якімі абяцаў перамагчы крызіс, акунуўшыся 30мільённы і некалі багатую краіну ў стан гуманітарнай катастрофы.

Афіцыйны курс балівара быў паніжаны ў 25 разоў, а сама валюта - зазнала дэнамінацыю з адразанне пяці нулёў.

Адначасова кошт балівара надумалі прывязаць да нацыянальнай крыптавалюты - "петра", якая, у сваю чаргу, павінна была атрымаць прывязку да кошту венесуэльскай нафты.

Але чаканні інвестыцый не апраўдаліся: з ацэнкі Reuters, праз "петра" ўдалося прыцягнуць менш за 800 млн даляраў - у 12 разоў менш, чым Венесуэле неабходна выплаціць замежным крэдыторам у 2019 годзе, і ў 9 разоў менш сумы выплат, пратэрмінаваных за пазыку нацыянальнай нафтавай кампаніі PDVSA.

Сама кампанія тым часам усё глыбей апускаецца ў крызіс, перакрываючы адзіны канал, па якім у краіну прыходзіць цвёрдая валюта: да канца 2018 года здабыча нафты ў Венесуэле перавысіла паўвекавы мінімуму 1,2 млн барэляў за дзень, а з 2015-га скарацілася амаль ўдвая.

Апаратам штучнага дыхання для рэжыму Мадура застаюцца расейскія грошы: са звестак Reuters, з 2006 года ўрад РФ і «Раснафта» пракрэдытавалі Венесуэлу на 17 млрд даляраў. Яшчэ 6 млрд даляраў Раея інвестуе найбліжэйшыя гады ў здабычу венесуэльскай нафты і золата, паведаміў Мадура пасля візіту ў Крэмль у снежні.