24 лютага 2019, Нядзеля, 9:17
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Экзарх Экуменічнага патрыярхату: Царква Беларусі можа атрымаць аўтакефалію

12

РПЦ баіцца волевыяўлення праваслаўных народаў.

Для надання царкве Беларусі аўтакефаліі народ Беларусі, яе ўлады і пастыры маюць звярнуцца да Экуменічнага патрыярхату з адпаведным прашэннем. Пра гэта ВВС распавёў арцыбіскуп Данііл, экзарх Экуменічнага патрыярхату ва Украіне.

"Схема атрымання аўтакефаліі для царквы Беларусі мае быць такой жа, якой яна была для Украіны - мае быць зварот народа, урада і пастыраў. У адваротным выпадку, гэта будзе стварэнне нейкай рэлігійнай вайны, перавароту ў краіне або царкве", - кажа Данііл .

Паводле ягоных слоў, РПЦ баіцца волевыяўлення праваслаўных народаў што да сваёй "самаідэнтычнасці"; больш за тое - расейская царква хоча кантраляваць 15 краін былога СССР.

"Але кожны народ і нацыя, якія хочуць заснаваць сваю праваслаўную царкву, павінны мець на гэта права. І мы кажам у тым ліку аб Чарнагорыі і Македоніі", - заявіў арцыбіскуп.

Раней арцыбіскуп Данііл заявіў, што Праваслаўная царква Украіны можа атрымаць статус патрыярхату.