29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўныя брытанскія фундатары Brexit не вераць у выхад краіны з ЕЗ

Галоўныя брытанскія фундатары Brexit не вераць у выхад краіны з ЕЗ

Адзін з іх уклаў у Brexit $ 4 мільёны.

Два брытанскія мільярдэры, якія ўкладвалі вялікія сродкі ў Brexit, зняверыліся ў сваім праекце і мяркуюць, што выхад краіны з ЕЗ не адбудзецца. Пра гэта піша Reuters.

Паведамляецца, што Петэр Харгрыўз, які займае другі радок у спісе самых вялікіх інвестараў Brexit, і Крыспін Адзі не вераць у поспех сваёй справы: Адзі нават заявіў, што брытанскі фунт умацуе свае пазіцыі ў выпадку скасавання Brexit.

Паводле інфармацыі Reuters, іхнія песімістычныя настроі абумоўліваюцца "непярэліўкамі", у якія зайшоў брытанскі парламент, абмяркоўваючы магчымы выхад краіны з ЕЗ.

Крыніца таксама адзначае, што 72-гадовы Харгрыўз уклаў у Brexit $ 4 млн. «Я ў поўнай роспачы, я не веру ў тое, што Brexit адбудзецца», - кажа ён.

Паводле ягоных слоў, Брытанія стамілася ад безупынных размоў пра Brexit. «Праблема ў тым, што калі нешта, чаго ты чакаеш, доўга не адбываецца, цябе гэта пачынае раздражняць», - падрахоўвае мільярдэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках