19 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міграцыйныя паказчыкі Літвы - найлепшыя з пачатку сяброўства ў ЕЗ

3
Міграцыйныя паказчыкі Літвы - найлепшыя з пачатку сяброўства ў ЕЗ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Літву ў 2018 годзе прыбыло амаль 29 тысяч чалавек.

Паводле афіцыйных звестак, летась з Літвы выехалі больш 32,2 тысячы жыхароў, з іх амаль 29 тысяч літоўскіх грамадзян, піша delfi.lt.

У асноўным эмігравалі ў Злучанае Каралеўства, Нямеччыну, Нарвегію і Ірландыю. У Літву ў 2018 годзе прыбыло 28,9 тысяч чалавек, з іх 16,6 тысяч - грамадзяне Літвы. Часцей за ўсё замежнікі ў Літву імігравалі з Украіны, Беларусі ды Расеі.

Усё ж Літва застаецца адзінай краінай Балтыі, дзе міграцыйныя паказчыкі застаюцца адмоўнымі. У Эстонію ўжо некаторы час прыбывае больш жыхароў, чым выязджае, а ў Латвіі летась міграцыйныя лічбы былі «нулявымі».

Пазалетась з Літвы эмігравалі больш 47,9 тысячы чалавек, а імігравалі амаль 20,4 тысячы асоб. Агулам Літва летась пазбавілася 14,9 тысячы жыхароў, найбольшы паўплываў на гэты працэс адмоўны натуральны прырост насельніцтва. У 2018 годзе ў краіне нарадзілася 28,2 тысячы немаўлят, што амаль на паўтары тысячы менш, чым у пазамінулым годзе.

Летась у Літве памерлі 39,8 тысячы чалавек - амаль на 300 менш, чым у 2017 годзе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, агулам напачатку года ў Літве пражывала 2 млн 794 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках