25 красавiка 2019, Чацвер, 21:57
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Макрон услед за Трампам скасаваў паездку ў Давос

11
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Прэзідэнт Францыі наважыў адмовіцца ад паездкі на Сусветны эканамічны форум.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адмовіўся ехаць на Сусветны эканамічны форум у Давосе. Як паведамляе liga.net са спасылкай прэс-служба прэзідэнта, такая пастанова прынятая ў сувязі з ягоным напружаным працоўным графікам.

Гаворка ідзе аб правядзенні вялікіх нацыянальных дэбатаў на фоне пратэстаў «жоўтых камізэлек».

Раней сваю паездку на Сусветны эканамічны форум скасаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Праз непрымірымасць дэмакратаў у дачыненні да гарантавання бяспекі на мяжы і вялікага значэння бяспекі для нашай краіны я з павагай касую сваю вельмі важную паездку ў швэйцарскі Давос на Сусветны эканамічны форум», - патлумачыў Трамп.