16 лютага 2019, Субота, 19:42
Захаваць «Хартыю»! Стаць нацыяй!
Рубрыкі

Паўночную і цэнтральную Еўропу працягваюць засыпаць моцныя снегапады

3

У Аўстрыі на расчыстку заваленых снегам вёсак накіравалі войска.

Цэнтральную і паўночную Еўропу працягваюць замятаць завеі. У Аўстрыі на расчыстку заваленых снегам вёсак накіравалі войска. У гарах захоўваецца лавінная небяспека, паведамляе euronews.com.

Пасля некалькіх выпадкаў гібелі людзей Рудзі Майр, кіраўнік камісіі папярэджання сходаў лавін, папярэджвае лыжнікаў пра неабходнасць выконваць меры бяспекі: «Я настойліва ўсім раю заставацца на дазволеных лыжных схілах. Не адхіляйцеся нікуды ў бок. Хоць свежы снег выглядае прывабным, небяспека захоўваецца. Вы лёгка можаце справакаваць лавіну».

У Баварыі снегапады прывялі да затораў на дарогах. У некаторых населеных пунктах праз умовы надвор'я былі зачыненыя школы.

У міжнародным аэрапорце Мюнхена былі скасаваныя амаль 90 з запланаваных на пятніцу авіярэйсаў, а ў найбуйнейшым аэрапорце Нямеччыны - у Франкфурце-на-Майне - 120.

На складаныя дарожныя ўмовы скардзяцца і аўтамабілісты Нарвегіі. На адной з трас аўтобус вылецеў праз галалёд на абочыну. На шчасце, ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Праз моцныя снегапады рэжым надзвычайнай сітуацыі быў абвешчаны ў чатырох муніцыпалітэтах Сербіі. Вышыня снежнага покрыва ў гэтых раёнах дасягнула 1 метра. Некаторыя вёскі аказаліся адрэзанымі ад навакольнага свету непраходнымі гурбамі.