16 лютага 2019, Субота, 15:34
Захаваць «Хартыю»! Стаць нацыяй!
Рубрыкі

СМІ: У Маскве выкралі падазраванага ў арганізацыі забойства Вараненкава

6
ЮРЫЙ ВАСІЛЕНКА

Выкрадзены ў Маскве Юрый Васіленка, хутчэй за ўсё, мёртвы.

У Маскве выкралі фігуранта справы аб забойстве ў Кіеве былога дэпутата Дзярждумы РФ Дзяніса Вараненкава Юрыя Васіленку. Пра гэта паведаміла крыніца ў праваахоўных органах агенцтва «Росбалт». Паводле звестак агенцтва, Васіленка таксама звязаны з забойствам у Падмаскоўі лідара арганізацыі «Апора» Яўгена Жыліна.

Суразмоўца «Росбалта» мяркуе, што выкрадзены, хутчэй за ўсё, мёртвы. Паводле факта выкрадання распачалі крымінальную справу і правялі ператрус у маскоўскай кватэры, якую здымаў зніклы. У доме знайшлі некалькі дзясяткаў адзінак агнястрэльнай зброі і выбухоўку, распавяла крыніца агенцтва.

Вечарам 10 студзеня Васіленка знаходзіўся ў рэстарацыі «Базілік», у якой праводзіў свае сустрэчы. У рэстарацыю ўвайшла група мужчын, якая запатрабавала ад яго праехаць з імі. На вуліцы завязалася бойка са стральбой, у выніку якой Васіленка атрымаў раненні. Затым яго кінулі ў багажнік машыны і павезлі ў невядомым кірунку.

Пра выкраданне чалавека ў Маскве таксама паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне Следкама РФ. У ведамстве заявілі, што вечарам 10 студзеня 2019 года блізу кавярні невядомыя «вырабілі стрэлы з агнястрэльнай зброі і змясцілі мужчыну ў багажнік аўтамабіля».