20 красавiка 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп устрымаўся ад абвяшчэння ў ЗША рэжыму надзвычайнага становішча

4
Трамп устрымаўся ад абвяшчэння ў ЗША рэжыму надзвычайнага становішча
ДОНАЛЬД ТРАМП

Праз спрэчкі Трампа і Кангрэсу што да бюджэту шэраг устаноў не працуюць ужо больш за 20 дзён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не гатовы ўводзіць у краіне рэжым надзвычайнага становішча для фінансавання пабудовы агароджы на мяжы з Мексікай. У кіраўніка дзяржавы ёсць адпаведнае права, аднак няма намераў рабіць гэта «так хутка», заявіў Трамп у Белым доме ў пятніцу, 11 студзеня, піша dw.com.

Напярэдадні прэзідэнт скасаваў паездку на Сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе. Кіраўнік дзяржавы патлумачыў сваю пастанову «непадатлівасцю дэмакратаў у пытанні аховы мяжы».

21 снежня Кангрэс ЗША 115-га склікання не зацвердзіў праект бюджэту на наступны фінансавы год праз рознагалоссі з кіраўніком Белага дома. Трамп патрабуе вылучыць 5,6 млрд даляраў на ўзвядзенне агароджы ўздоўж мяжы з Мексікай. Дэмакраты згодныя накіраваць на абарону мяжы толькі 1,3 млрд.

На наступны дзень праца шэрагу федэральных устаноў у Злучаных Штатах была часова спыненая («шатдаўн») праз адсутнасць фінансавання. Да развязання гэтага пытання блізу 800 тысяч амерыканскіх дзяржслужбоўцаў не будуць атрымліваць заробак. Частка служачых адпраўленая ў прымусовы неаплатны адпачынак. Тыя супрацоўнікі, ад чыёй працы дзяржава не можа адмовіцца, павінны працягваць працу без аплаты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках