20 красавiка 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца адпраўляюць у беларускую калонію за 0,01 гр какаіну

47
Расейца адпраўляюць у беларускую калонію за 0,01 гр какаіну

Суд прысудзіў прадпрымальніку з РФ пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Расейцу прысудзілі 5 гадоў беларускай калоніі за 0,01 гр какаіну. 34-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у незаконным захоўванні, перавозцы і перамяшчэнні праз мяжу наркатычнага рэчыва. Такую пастанову вынес 11 студзеня суд Маскоўскага раёна Берасця.

Як паведамляе Берасцейская транспартная пракуратура, у мінулым годзе прадпрымальнік з Расеі, які жыве ў Маскоўскай вобласці, адпачываў у адной з краін Еўразвязу. Ён вяртаўся дадому праз Беларусь на сваім аўтамабілі праз пункт пропуску «Берасце». Падчас надгляду ў яго знайшлі прыкладна адну сотую грама какаіну. За гэта расейца затрымалі і распачалі на яго крымінальную справу.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну. Ён паведаміў, што за мяжой ўжываў наркотыкі і перад тым, як прыехаць у Беларусь, «забыўся выкінуць» рэшткі.

Суд прызначыў яму пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго аўтамабіль коштам больш за 39 тысяч беларускіх рублёў, канфіскаваны як сродак учынення злачынства.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках