28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пружанскім раёне шукаюць сляды каляднага метэарыта

1
У Пружанскім раёне шукаюць сляды каляднага метэарыта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Балід, пралёт якога 7 студзеня захавала камера ў вёсцы Малыя Шчытнікі, мог патухнуць паміж Пружанамі і Бярозай.

Такую здагадку зрабілі ўдзельнікі праекта УфоКом, паведамляе партал Pruzhany.net.

Удзельнікі праекту УфоКом наведалі Малыя Шчытнікі, знайшлі месца, адкуль вялася здымка аб'екта і паводле фатаграфій вызначылі азімут траекторыі падзення баліда. Ён ляцеў з захаду на ўсход - паўночны ўсход.

- Гэта пацвердзілі і некалькі відавочцаў, якія назіралі балід ужо ў раёне Пружанаў, - распавёў удзельнік УфоКом Віктар Гайдучык. Адзін са сведкаў згадвае цікавую падрабязнасць пра тое, што ён назіраў аб'ект парадку трох секунд, а затым, праз пятнаццаць секунд, пачуўся гулкі гук, які доўжыўся секунд сорак. Вельмі падобна, што гэта была ўдарная хваля ад праходжання атмасферы балідам. Паводле папярэдніх ацэнак, балід патух над мясцовасцю, размешчанай паміж гарадамі Пружаны і Бяроза, але мог ён паляцець і за межы Берасцейскай вобласці. Памер аб'екта з наяўных звестак вызначыць цяжка. Метэорнае цела, якое мае невялікія памеры, часам цалкам выпараецца ў атмасферы Зямлі, але ў выпадку балідаў магчыма выпадзенне на зямлю метэарытнага рэчывы, у тым ліку і ў выглядзе аскепкаў, як было ў выпадку з Чэлябінскім метэарытам у 2013 годзе.

Цяпер удзельнікі праекта шукаюць відавочцаў падзення баліда, якія маглі б дапамагчы ўстанавіць месца, дзе могуць знаходзіцца яго фрагменты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках