19 красавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ уварваўся ў першую тройку на этапе «Дакара»

9
МАЗ уварваўся ў першую тройку на этапе «Дакара»
Фота: ААТ «МАЗ»

Экіпаж пад кіраваннем Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца на марафонскім этапе «Дакара».

Пяты спецучастак быў адным са складаных і экстрэмальных, але беларускія гоншчыкі не разгубіліся і праехалі яго без сур'ёзных праблем, распавялі ў прэс-службе ААТ «МАЗ».

На пятым этапе гоншчыкі сутыкнуліся з рэчышчамі рэк, каньёнамі, жвіровымі адрэзкамі і бездаражжу з пяскамі і вострымі камянямі. Экіпажам трэба было праехаць 517 км, аднак частка маршруту была скасаваная праз моцны туман.

«Спачатку мы думалі, што гэты спецучастак будзе прасцейшы, але ён быў жахлівым! Ехалі па каньёнах, рэчышчах перасохлых рэк, грэйдэрам з кучай камянёў, - распавёў пілот Аляксей Вішнеўскі. - На фінішы апусціліся аблокі, а заехаўшы ў «феш-феш», мы проста рухаліся ў кірунку, бо бачнасць была нулявая. Праехалі як змаглі, машыну захавалі».

Фота: ААТ «МАЗ»

МАЗ Сяргея Вязовіча праехаў спецучастак з трэцім вынікам - амаль за 6 гадзін. Пераможцам стаў расеец Эдуард Нікалаеў, які быў хутчэйшым на 6 хвілін. Следам - яго партнёр па камандзе Дзмітрый Сотнікаў. У агульным заліку беларускі экіпаж адстае ад лідара ралі на 5 гадзін 36 хвілін.

«На фініш прыехалі разам з лідарамі заліку з «КАМАЗ-майстра». Наш экіпаж праехаў спецучастак у іх тэмпе. Улічваючы нашы непрыемнасці ў другі і трэці дзень, мы вельмі рады вярнуцца на гэтыя пазіцыі», - растлумачыў Сяргей Вязовіч.

Фота: ААТ «МАЗ»

Аляксей Вішнеўскі фінішаваў 9-м, праехаўшы спецучастак за 6 гадзін 23 хвіліны і саступіўшы блізу 30 хвілін. У «абсалюце» беларускі экіпаж падняўся на 7-е месца, а да найлепшага часу яму не стае 3 гадзін 12 хвілін.

Праз скасаванне часткі этапу вынікі іншых гоншчыкаў будуць падведзеныя арганізатарамі пазней.

Цяпер экіпажы чакае заслужаны дзень адпачынку. Пасля яго ім трэба будзе пераадолець больш за 800 км па шляху ў Сан-Хуан дэ Маркона, з іх 309 км прыпадуць на спецучастак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках