25 красавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Полазаў: У расейцаў дагэтуль у галаве прапагандысцкае смецце

13
Мікалай Полазаў: У расейцаў дагэтуль у галаве прапагандысцкае смецце

Яны думаюць, што «свяшчэнная вайна» з Захадам адбываецца ў тым ліку на Данбасе і ў Керчанскай пратоцы.

Расейская агрэсія ў дачыненні да суседніх краін адбываецца праз «імперскую» ментальнасць грамадзян РФ. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Прямий" выказаў 11 студзеня расейскі адвакат Мікалай Полазаў.

«Справа ў тым, што, вядома ж, не [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін учыняе ўсе гэтыя рэчы. Гэта рабілі грамадзяне Расеі. Вельмі многія з іх дагэтуль заражаныя вось гэтым імперскім вірусам. Яны дагэтуль мяркуюць, што Украіна, Беларусь , Літва - гэта ўсё «блудныя сыны», якія сышлі з бацькоўскага дома і якіх трэба вяртаць. І дагэтуль у іх у галаве гэтае прапагандысцкае смецце, што Расея вядзе «святую вайну» з Захадам, і гэтая вайна праходзіць тут, на Данбасе, там, у Керчанскай пратоцы, з маракамі, у Сірыі праходзіць і ў іншых месцах», - сказаў ён.

Полазаў мяркуе, што пакуль гэтая ментальнасць не будзе змененая, усё роўна, хто будзе ў Расеі пры ўладзе - Пуцін, Аляксей Навальны або Рыгор Яўлінскі.

«Усё роўна - усё роўна вось гэтая ментальнасць будзе вызначаць у тым ліку і тыя пастановы, якія прымае ўладная вертыкаль», - адзначыў адвакат.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках