29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто можа скарыстацца нізкім тарыфам на ацяпленне?

7
Хто можа скарыстацца нізкім тарыфам на ацяпленне?

Новы нізкі тарыф дзейнічае з 1 студзеня.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі ўвечары 11 студзеня на сваім сайце размясціла тлумачэнне, хто мае права скарыстацца новым нізкім тарыфам на электрычнасць для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, піша tut.by.

Для каго тарыф?

У тлумачэнні гаворыцца, што да названай тарыфнай групы належаць як жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных і блакіраваных дамах, так і аднакватэрныя жылыя дамы. Але пры выкананні наступных умоў:

- калі яны не падлучаныя да цэнтральнага цеплазабеспячэння і сістэмы цэнтралізаванага газазабеспячэння;

- калі яны абсталяваныя «стацыянарна ўсталяванымі прыёмнікамі электрычнай энэргіі» (прасцей кажучы, электракатламі або іншым электранагравальным абсталяваннем) з асобнымі лічыльнікамі.

Новы тарыф прымяняецца ў выпадку, калі сумарная магутнасць электранагравальнага абсталявання спажыўца складае больш за 5 кВт.

Пры адпаведнасці ўсім патрабаванням пераход на новы тарыф ажыццяўляецца паводле заяўнага прынцыпу.

Куды звяртацца, каб перайсці на новы тарыф?

З заявай аб жаданні перайсці на новы тарыф трэба звяртацца ў тэрытарыяльную энэргазабеспячальную арганізацыю.

Пасля атрымання заявы энэргазабеспячальная арганізацыя ўзгадняе з абанентам час яго наведвання. Падчас візіту спецыяліст зробіць кантрольнае выпісванне паказанняў электралічыльніка, устаноўленага для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Пасля гэтага будзе ўкладзеная (або перападпісаная) дамова электразабеспячэння на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Новы тарыф будзе прымяняцца з даты ўкладання (перападпісання) дамовы электразабеспячэння на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Энэргазабеспячальная арганізацыя самастойна запытвае ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях неабходныя звесткі, якія пацвярджаюць выкананне сукупнасці вышэйзгаданых умоў для аднясення да гэтай тарыфнай групы.

Пры неабходнасці яна правядзе абследаванне жылых дамоў ва ўзгоднены з абанентам час. У тлумачэнні таксама гаворыцца, што абанент мае права самастойна падаць у энэргазабеспячальныя арганізацыі гэтыя звесткі.

Куды звяртацца па дазвол на падключэнне абсталявання сістэмы ацяплення да электрасеткі

Для абсталявання жылога дома электралічыльнікам і прыёмнікам электрычнай энэргіі варта звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:

- пры новым будаўніцтве - у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. №223 (адміністрацыйная працэдура, якая змешчана ў падпункце 9.3.1 пункта 9.3);

- пры рэканструкцыі - у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку рэканструкцыі, зацверджаным пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 траўня 2013 г. №384 (адміністрацыйная працэдура, якая змешчана ў падпункце 9.3.2 пункта 9.3 пераліку).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках