24 красавiка 2024, Серада, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады РФ пагражаюць санкцыямі актывам замежнікаў у Крыме

Улады РФ пагражаюць санкцыямі актывам замежнікаў у Крыме

Улады Крыму хочуць папоўніць свой бюджэт за кошт замежных уладальнікаў крымскай нерухомасці.

Акупацыйныя ўлады Крыма будуць ужываць абмежавальныя захады да замежных грамадзян, якія маюць уласнасць на тэрыторыі паўвострава, але не жадаюць плаціць падаткі.

Як паведамляе Крымінфарм, у якасці захаду ўздзеяння так званы кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў прапанаваў адключаць ад цяпла, электрычнасці і вады аб'екты, якія належаць нерэзідэнтам.

Раней паведамлялася, што падкантрольныя Расеі «ўлады Крыма» прадалі больш за палову «нацыяналізаванай» маёмасці Ігара Каламойскага на тэрыторыі паўвострава.

Таксама ў Крыме прадалі 100% акцый аператара сувязі Крымтэлекам, які стварылі ў 2015 годзе на базе крымскага філіяла Укртэлекама, які належыць Рынату Ахметаву.

У верасні 2018 года Аксёнаў заяўляў, што Крымскі «Тытан» Дзмітрыя Фірташа могуць «нацыяналізаваць» нібыта ў якасці выключнага захаду ў мэтах бяспекі жыхароў паўвострава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках