25 красавiка 2024, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Блізнюк пра Радзівонава: Разумелі адзін аднаго без слоў

Генадзь Блізнюк пра Радзівонава: Разумелі адзін аднаго без слоў
ГЕНАДЗЬ БЛІЗНЮК

Экс-футбаліст БАТЭ распавёў пра сваю звязку з Віталём Радзівонавым.

Пра гэта трэнер дубля «Энэргетык-БДУ» Генадзь Блізнюк распавёў сайту «Спортивная панорама».

- Колькі гадоў ужо прайшло, а другога Генадзя Блізнюка, а ўжо тым больш звязкі Блізнюк - Радзівонаў, няма і блізка. Чаму?

- Была ж і іншая пара форвардаў: Васілюк-Стрыпейкіс. Хоць, дарэчы, гэта іншая гісторыя. А што тычыцца нашай звязкі з Віталём, то насамрэч і не ўзгадаю, каб хтосьці гэтак жа вынікова гуляў. Чаму? Цяжка знайсці тлумачэнні. Каб з'яўляліся такія звязкі, трэба вельмі шмат працаваць, у тым ліку індывідуальна.

Дарэчы, што да вашага пытання. Нядаўна абмяркоўвалі з Анатолем Іванавічам (заўв. Юрэвіч), што цяпер можна сустрэць гульцоў, якія быццам бы на полі прыкметныя, але вось канкрэтна ў адборы або ў фінале дзейнічаюць дрэнна. Узнікае пытанне, колькі разоў на тыдзень той ці іншы футбаліст працуе над праблемным кампанентам. Так, падчас трэніровак надаецца ўвага гэтым момантам, але індывідуальна ні з кім не працуюць. І вось калі ў гульні ўзнікае адпаведная сітуацыя, футбаліст не ведае, што яму рабіць, губляецца.

Каб быць добрым бамбардзірам, рэалізоўваць хоць бы адзін шанец з двух, трэба над гэтым працаваць. А гэтага не робяць, таму, напэўна, і няма такіх звязак, якая была ў нас з Радзівонавым. Калі мы з ім гулялі, разумелі адзін аднаго без слоў, аддавалі пасы не гледзячы. Але ўсё гэта - праз трэніроўкі, праз доўгую і карпатлівую працу, праз гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках