19 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгатаваць сапраўдную салату аліўе каштуе блізу $300

13
Прыгатаваць сапраўдную салату аліўе каштуе блізу $300

Салата незвычайна далікатнага смаку была галоўнай фішкай установы француза Люсьена Аліўе.

Тое, што мы называем салатай аліўе, напраўду трэба называць як заўгодна, але толькі не аліўе. Таму што з тых інгрэдыентаў, якія будуць нарэзаныя 31 снежня, у класічны рэцэпт уваходзяць толькі агуркі, піша bigpicture.ru.

Знакамітую страву ў 1860-я гады прыгатаваў уладальнік маскоўскай рэстарацыі «Эрмітаж» француз Люсьен Аліўе. Салата незвычайна далікатнага смаку была галоўнай фішкай ўстановы, праз яе многія і прыходзілі. Сакрэтны рэцэпт Аліўе панёс з сабой у магілу. Прыблізна аднавіць яго ўдалося ў пачатку XX стагоддзя па памяці аднаго з заўсёднікаў «Эрмітажа»

Такім чынам, арыгінальны склад салаты аліўе:

- мяса двух адварных рабчыкаў;

- адзін адварны цялячы язык;

- блізу 100 грамаў чорнай паюснай ікры;

- 200 грамаў свежай салаты;

- 25 адварных ракаў або адзін амар;

- палова бляшанкі вельмі дробных марынаваных гурочкаў (пікулі);

- палова бляшанкі соі кабуль (нейкая паста з соі, якая тады выраблялася);

- два накрышаныя свежыя агуркі;

- 100 грамаў каперсаў (калючая агароднінная культура, у якой марынуюць кветкавыя пупышкі);

- дробна парэзаныя пяць яек, звараныя ўкрутую.

У якасці запраўкі выкарыстоўваўся соус правансаль, прыгатаваны на французскім воцаце, двух свежых яечных жаўтках і фунце аліўкавага алею.

Журналісты палічылі, што такі набор прадуктаў каштуе амаль $300.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках