24 лютага 2019, Нядзеля, 1:01
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Кошт нафты трапіў на кручок ФРС

Рынак нафты аднавіў падзенне пасля навагодняга ралі.

Пасля звестак з ЗША, якія паказалі, што базавая інфляцыя ў найбуйнейшай эканоміцы свету працягвае паскарацца, апярэджваючы чаканні ФРС, кошт Brent з адзнак вышэй за 62 даляры за барэль да 17.40 менскага часу спусціўся да 60,69 даляра, паведамляе finanz.ru.

Ф'ючэрсы на WTI у Нью-Ёрку, якія раніцай каштавалі максімальна дорага з пачатку снежня, патаннелі на 1,54%, да 51,77 даляра за бочку.

Як паведаміла амэрыканскае Агенцтва працы, агульны ўзровень інфляцыі ў ЗША ў снежні знізіўся (да 1,9%), але базавая інфляцыя - без уліку кошту энэрганосьбітаў і прадуктаў харчавання - набрала 0,2% за месяц.

У гадавым вымярэнні яна дасягнула 2,2% і перавысіла сярэднетэрміновую мэту ФРС, кажа эканаміст ING Джэймс Найтлі: гэта значыць, што пярэрва ў павышэнні адсоткавых ставак можа стацца нядоўгай.

Больш за тое, працягвае Найтлі, амаль усё запаволенне інфляцыі - вынік зніжэння кошту бензіну (на 4,3% за месяц), у той час як заробкі працягваюць рост c рэкорднай за 9 гадоў хуткасцю (на 3,2% год да года).

У такой сітуацыі ўсякі істотны рост кошту нафту выкліча разгон інфляцыі за кошт цаны энэрганосьбітаў і аўтаматычна ўпрэцца ў рэакцыю ФРС. У сакавіку, памятаючы пра падзенне рынкаў і лютасць у твітэры ад Дональда Трампа, Федэральная рэзэрва, напэўна, усё ж зробіць паўзу, але ўжо ў чэрвені вернецца да павышэння ставак, кажа Найтлі.

Грошы стануць даражэйшымі для спекулянтаў, дзеянні якіх сталі асноўнай рухальнай сілай на рынку ў канцы 2018 года, пішуць аналітыкі Bank of America Merrill Lynch.

Паводле звестак лонданскай біржы ICE - галоўнага рынку, дзе прадаюцца ф'ючэрсы на Brent, з 1 кастрычніка да 31 снежня хэдж-фонды спрадалі кантракты на 261 млн барэляў (18,9 млрд даляраў) і скарацілі стаўкі на рост цаны больш чым удвая.

Яшчэ 69 млн барэляў было прададзена для гульні на паніжэнне: аб'ём кароткіх пазіцый вырас больш чым у тры разы.

Рызыкай для рынку застаецца гандлёвая вайна і запаволенне сусветнай эканомікі, адзначаюць у BofA.

Калі рост глабальнага УБП з 3,5% замарудзіцца да 2%, гэта скіне нафту да 35 даляраў: сітуацыю пагаршае перавытворчасць, што дасягае 1,3 млн барэляў на дзень у чацвёртым квартале.

Каб збалансаваць рынак, ОРЕС трэба пампаваць на за 2,6 млн барэляў менш, чым у канцы года, калі здабыча картэлю была максімальнай. Сярэднегадавое скарачэнне мае скласці 1,6 мільёна барэляў - на чвэрць больш, чым выпала ўзгадніць з Расеяй у снежні.