18 красавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп адказаў на абвінавачванні ва ўтойванні дэталяў размоў з Пуціным

7
Трамп адказаў на абвінавачванні ва ўтойванні дэталяў размоў з Пуціным

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў сітуацыю тэлеканалу Fox News.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго няма патрэбы хаваць якую-небудзь інфармацыю пра свае гутаркі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, ён гаварыў з ім гэтак жа, як і з іншымі сусветнымі лідарамі, бо гэта ўваходзіць у кола абавязкаў прэзідэнта. Пра гэта Трамп сказаў у тэлефонным інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, паведамляе РБК.

Журналістка папрасіла яго пракаментаваць артыкул у газеце The Washington Post, у якім надрукаваная чарговая порцыя абвінавачванняў супраць Трампа ў змове з Расеяй. Гаворка ў ім ішла пра спробы Трампа схаваць змест перамоў тэт-а-тэт з Пуціным.

«У мяне былі такія гутаркі, якія былі ў любога прэзідэнта ЗША <...> У нас была выдатная гутарка. Мы гаварылі пра Ізраіль, пра забеспячэнне бяспекі Ізраіля, пра многія іншыя рэчы. Я нічога не хаваю», - заявіў Трамп.

Ён растлумачыў, што ў яго, як і ў любога прэзідэнта ЗША, было шмат сустрэч тэт-а-тэт і ніводная з іх не выклікала ажыятажу. Але калі гаворка ідзе пра прэзідэнта Расеі, «гэтыя людзі» ўвесь час задаюцца пытаннем, пра што была размова.

Трамп заявіў, што The Washington Post належыць мільярдэру Джэфу Безасу, а ён выкарыстоўвае газету для лабіравання сваіх інтарэсаў, для прасоўвання кампаніі Amazon.

Прэзідэнт ЗША чарговым разам назваў абвінавачванні ў змове яго каманды з Расеяй хлуснёй і выдумкай. На яго думку, вельмі сорамна, што гэтая хлусня адымае столькі часу і сіл. «Ніякай змовы не было і яны не знойдуць ніякай змовы. Проста я быў лепшым кандыдатам, чым Хілары Клінтан», - сказаў Трамп.

Амерыканская левая прэса з часу вылучэння Трампа кандыдатам у прэзідэнты вяла супраць яго жорсткую кампанію. Пасля яго нечаканай перамогі на выбарах 2016 года левыя, у тым ліку WP, назвалі адной з галоўных прычын паразы Клінтан умяшанне Крамля і змову каманды Трампа з Масквой. Расследаванне гэтых абвінавачванняў вядзе каманда спецпракурора Роберта Мюлера, які быў прызначаны ў траўні 2017 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках