29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяса і бульба аказалася ў лідарах падаражання ў 2018 годзе

12
Мяса і бульба аказалася ў лідарах падаражання ў 2018 годзе

На якія яшчэ прадукты ў Беларусі рванулі кошты.

Інфляцыя на харчовыя тавары ў 2018 годзе ў Беларусі склала 5,7%, а годам раней - 4,2%. Сярод лідараў росту коштаў летась аказалася курыца, свініна і бульба. Гэта вынікае са звестак Белстата паводле індэкса спажывецкіх цэн летась.

Сайт tut.by паглядзеў, якія прадукты найбольш прыкметна падаражэлі за 2018 год.

Найбольш прыкметна за мінулы год выраслі цэны на белакачанную свежую капусту - на 122%, прасяныя крупы - на 52,7%, буракі - на 46,1%, моркву - на 43,4%, рэпчатую цыбулю - на 39,3%.

Сярод лідараў падаражэння таксама аказалася бульба, якая за 2018 год вырасла ў цане на 19,2%.

Курыныя яйкі падаражэлі на 9,1%, гародніна - на 12,9%, а абед у сталовай стаў на 9,9% даражэйшым.

Як змяніліся кошты мяса

Паўфабрыкаты з мяса птушкі сталі даражэйшымі на 21,7%, куры (кураняты, уключаючы бройлераў) - на 21,5%. У лідарах па росце коштаў таксама аказалася свініна (акрамя бескасцёвага мяса) - падаражэла на 16,2% за год, свініна бяскостная (+15,5%), фарш мясны (+11,3%), ялавічына бяскостная (11,2 %), катлеты мясныя (+9,8%).

Агулам жа мяса і мясапрадукты за мінулы год сталі даражэйшыя на 11,6%.

Нагадаем, на Беларусі працягваецца антыманапольнае расследаванне праз прыкметны рост коштаў на курыцу і свініну. Раней у МАРГ палічылі, што для такога павелічэння няма ніякіх падставаў, і наважылі правесці антыманапольнае расследаванне.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на працягу ўсяго лета ў Беларусі даражэла мяса курыцы. Следам за падаражаннем курыцы пачаўся рост коштаў на свініну. Вытворцы, тлумачачы рост коштаў, спаслаліся на тое, што павялічыўся экспарт мяса птушкі ў Расею і адкрыўся кітайскі рынак для вытворцаў. У восеньскія месяцы прадоўжыўся прыкметны рост коштаў на свініну і курыцу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках