29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шарамецьеве пасажырскі лайнер выкаціўся за межы паласы

1
У Шарамецьеве пасажырскі лайнер выкаціўся за межы паласы

Цяпер лайнер эвакуююць, УПП часова закрытая.

У Шарамецьеве пры разгоне на ўзлёт за межы паласы выкаціўся лайнер. Пра гэта паведамляе «Пятый канал» са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак канала, на борце самалёта знаходзіліся 40 чалавек. Лайнер належаў чэшскай авіякампаніі Smart Wings і накіроўваўся ў Прагу. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Згодна з інфармацыяй табло аэрапорта Шарамецьева, рэйс ОК 893, які вылятае ў Прагу а 14:20, быў скасаваны, прычына скасавання не называецца.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу аэрапорта, узлётна-пасадачная паласа Шарамецьева была закрытая праз эвакуацыю самалёта. «У сувязі з інцыдэнтам аэрапорт Шарамецьева быў вымушаны закрыць УПП1 для правядзення вытворчых работ для эвакуацыі паветранага судна. У гэтай сувязі на час правядзення эвакуацыйных работ магчымыя затрымкі ў забеспячэнні вылетаў і прылётаў іншых рэйсаў», - паведаміла кіраўніца дырэкцыі грамадскіх сувязяў Шарамецьева Ганна Захаранкава.

«Пяты канал» публікуе фатаграфію лайнера. Ён стаіць каля канца УПП, побач з ім - машыны экстраных службаў.

Раней 13 студзеня ў Шарамецьеве затрымалі мужчыну, які без квітка пракраўся на борт самалёта авіякампаніі «Аэрафлот», што ляцеў у Брусэль. Парушальніка перадалі памежнікам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках