24 красавiка 2019, Серада, 7:54
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Мянчанка: Не зняла ў метро заплечнік - атрымала штурхель і лекцыю аб маралі

80

Ці трэба здымаць заплечнік у грамадскім транспарце?

Як і шмат хто з жыхароў Менска, Наста перасоўваецца па горадзе з заплечнікам. Паколькі перасадак па дарозе на працу ў яе некалькі, а ў гадзіну пік даводзіцца заскокваць у перапоўнены вагон, дзяўчына заходзіць туды з заплечнікам на плячах, піша onliner.by. Нядаўна за тое, што яна не здымае заплечнік, мянчанка ўжо атрымала порцыю грамадскай вымовы.

- З раніцы ў метро была гадзіна пік, як заўсёды, у вагонах людзей - як кількі ў бляшаны, - тлумачыць дзяўчына. - Я ўскочыла ў цягнік, што адыходзіць, людзі стаялі так шчыльна, што я нават рукамі паварушыць не магла. Заплечнік, як заўсёды, быў у мяне за спінай. Тут растлумачу: заплечнік у мяне звычайны гарадскі, у ім ноўтбук, штодзённік, там блок сілкавання, касметычка і бутэлечка вады. То бок гэта не турыстычны ці яшчэ нейкі там вялізны пляцак. Перад сваёй станцыяй, я ўжо амаль выходжу, раптам адчуваю моцны такі штурхель у спіну. Паварочваюся, а там нейкая жанчына. Кажа, маўляў, вось што за моладзь пайшла, заплечнік трэба здымаць і ўсё такое. Увогуле, цэлую лекцыю па маралі мне прачытала. Я ніяк не адрэагавала, выйшла, а цяпер вось думаю, чым гарадскі невялікі заплечнік так перашкаджае? Тыя ж торбы на плячах ці баулы, якія цягнуць з электрычак, замінаюць не менш, але ні разу не бачыла, каб праз іх нехта атрымліваў выспятак і лекцыю.

Наста кажа, што, калі правяла апытанне сярод сваіх знаёмых з нагоды таго, здымаюць яны заплечнікі ў грамадскім транспарце ці не, меркаванні падзяліліся.

- Асабіста я здымаю іх рэдка, праўда, заўсёды імкнуся стаць так, каб ён не мінімум замінаў, - тлумачыць дзяўчына. - Проста, калі зняць заплечнік і трымаць яго ў руках або паставіць на падлогу, нязручнасцяў, як мне здаецца, будзе яшчэ больш.

Што ж, мабыць, надышла часіна праўды, дапамагчы Настассі не рабіць больш такіх памылак. На ваш погляд, ці трэба здымаць заплечнік у грамадскім транспарце?