19 красавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукты харчавання, якія дапамогуць расслабіцца

6
Прадукты харчавання, якія дапамогуць расслабіцца

Ад здольнасці да расслаблення або рэлаксацыі залежыць вельмі многае, уключаючы і працягласць нашага жыцця.

Экспэрты назвалі 5 прадуктаў харчавання, якія дазваляюць хутчэй пазбавіцца ад стрэсу, паведамляе healthinfo.ua.

Суп з гародніны. Не адмаўляйцеся ад задавальнення паласавацца талеркай гарачага супу, які эфектыўны не толькі пры прастудзе і іншых інфекцыях, але і ў справе барацьбы з хранічным стрэсам. Суп супакойвае нервы, і асабліва ў тым выпадку, калі ён не ўтрымлівае мяса. Дадайце пабольш гародніны накшталт памідораў, часнаку, чабору, шпінату і зялёнага перцу.

Арэхі і гарбузікі. Цудоўныя крыніцы магнію, селену, цынку і вітаміна Е, арэхі і гарбузікі супакойваюць мозг і зніжаюць узровень стрэсу. Арахіс і гарбузікі змяшчаюць асабліва шмат магнію, таму яны выключна карысныя для здароўя.

Яйкі. Насычаныя амінакіслотамі, найкаштоўнейшай з якіх з'яўляецца трыптафан. Менавіта яна дазваляе мозгу расслабіцца. Варыце яйкі кожную раніцу і ежце іх для таго, каб пазбавіцца ад хваляванняў.

Бананы. Калій і магній робяць бананы шыкоўнымі рэлаксантамі цягліц, што дапамагае нам супакоіцца. Бананы змяшчаюць трыптафан, які спрыяе вылучэнню сератаніну ў мозг, за кошт чаго мы і адчуваем сябе лепш.

Сельдэрэй. Ну а заканчвае наш невялікі спіс сельдэрэй, які заслужана ўважаецца за антыдот стрэсу. Ён дазваляе спраўляцца з самымі рознымі праблемамі, уключаючы і падвышаны ўзровень стрэсу. Сельдэрэй эфектыўна кантралюе артэрыяльны ціск, дапамагаючы расслабіцца. Дадайце пэўную колькасць сельдэрэю ў салаты або супы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках