23 красавiка 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - куму Пуціна: Зарыентуйце мяне ў сітуацыі ва Украіне

32
Лукашэнка - куму Пуціна: Зарыентуйце мяне ў сітуацыі ва Украіне

Дыктатар папрасіў прарасейскага палітыка распавесці пра «ўнутраную палітычную кухню» Украіны.

Лукашэнка ў Менску сустрэўся з кіраўніком палітрады ўкраінскай партыі «За життя» Віктарам Медведчуком і папрасіў зарыентаваць яго што да сітуацыі ва Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара.

Лукашэнка ўзгадаў стары міф пра ўцекачоў, якія з пачаткам вайны на Данбасе прыехалі ў Беларусь жыць і працаваць.

«І мы падалі ім роўныя ўмовы і правы з нашымі беларусамі. Хоць тады было няпроста. Але, дзякуй Богу, усё абышлося. Хтосьці назад вярнуўся, хтосьці ездзіць туды-сюды, а хтосьці абжыўся, жыве і працуе тут як нашы блізкія, родныя людзі», - паведаміў Лукашэнка.

Медведчук, у сваю чаргу, нагадаў, што Беларусь падала пляцоўку для абмеркавання ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне і выказаў шкадаванне, што ўмовы Менскіх пагадненняў не выконваюцца.

«Вы валодаеце інфармацыяй і пра палітыку, гэтай унутранай палітычнай кухні, якая цяпер разгортваецца. З пункту гледжання нашых далейшых паводзінаў - Беларусі - нам вельмі важная ваша інфармацыя. Вы павінны мяне неяк зарыентаваць у гэтай сітуацыі», - дадаў Лукашэнка.

Віктар Медведчук уважаецца прарасейскім палітыкам ва Украіне. Яго часта называюць кумам Пуціна, таму што расейскі прэзідэнт - хросны бацька дачкі Медведчука Дар'і.

У 2012 годзе Медведчук стварыў рух «Украінскі выбар», які выступаў за ўваходжанне Украіны ў інтэграцыйныя структуры з Расеяй.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках