23 красавiка 2024, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампея: ЗША будуць дамагацца пакарання вінаватых у забойстве Хашогі

2
Пампея: ЗША будуць дамагацца пакарання вінаватых у забойстве Хашогі
Майк Пампея
ФОТА: REUTERS

Вашынгтон працягне дыялог з савудаўскім наследным прынцам у гэтым пытанні.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея сустракаецца ў панядзелак у Эр-Рыядзе з каралём Савудаўскай Арабіі Салманам. Раней ён заклікаў іншых савудаўскіх афіцыйных асоб працягваць расследаванне забойства журналіста Джамаль Хашогі, паведамленне «Голас Амерыкі».

Пампея завяршае турнэ па Блізкім Усходзе, падчас якога ён спрабаваў рассеяць сумневы хаўруснікаў з нагоды вываду амерыканскіх войскаў з Сірыі і знайсці падтрымку ў намаганнях ЗША дамагчыся змен зламысных паводзін Ірана, як характарызуе іх адміністрацыя Трампа.

Гэтыя тэмы былі ў павестцы гадзіннай сустрэчы Пампея з міністрам замежных спраў Савудаўскай Арабіі Адэлем аль-Джубейрам у нядзелю.

Дзярждэпартамэнт паведаміў у нядзелю, што яны пагадзіліся з неабходнасцю «далейшых рэгіянальных намаганняў па супрацьстаянні зламысным дзеянням іранскага рэжыму», а таксама абмяркоўвалі сітуацыю ў Сірыі, Емене, Ліване, Лівіі і Афганістане.

Што да забойства Хашогі, то Пампея падкрэсліў неабходнасць расследавання, у выніку якога вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Хашогі быў забіты ў кастрычніку падчас наведвання консульства Савудаўскай Аравіі ў Стамбуле, Турцыя. Першапачаткова Савудаўская Аравія заяўляла, што ён шчасна пакінуў дыпламатычную місію, але пазней прызнала, што журналіст быў забіты ў будынку ў выніку несанкцыянаванай аперацыі, як назвалі яе савудаўскія афіцыйныя асобы.

Турцыя заявіла, што загад аб забойстве журналіста Washington Post паступіў з вышэйшых эшалонаў улады ў Рыяд, але савудаўскія афіцыйныя асобы настойваюць, што наследны прынц Мухамед ібн Салман не аддаваў такога загаду.

«Мы будзем і далей весці дыялог з наследным прынцам і савудаўскім бокам, каб дамагчыся поўнай і ўсебаковай адказнасці ў тым, што тычыцца непрымальнага забойства Джамаль Хашогі», - заявіў Пампея раней у нядзелю пасля сустрэчы ў Досе з міністрам замежных спраў Катара шэйхам Мухамедам бен Абдэль Рахманам аль-Тані.

Пампея вылецеў у Эр-Рыяд пасля перамоў у сталіцы Катара Досе, якім папярэднічалі прыпынкі ў Іарданіі, Іраку, Егіпце, Бахрэйне і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах падчас яго тыднёвага турнэ па Блізкім Усходзе.

На сумеснай прэс-канферэнцыі з аль-Тані Пампея заклікаў краіны Персідскага заліва пакласці канец палітычнаму расколу, у выніку якога Доха падвяргаецца шматмесячнаму байкоту з боку былых саюзнікаў з ліку суседніх краін.

«Прэзідэнт Трамп і я ўважаем, што спрэчка ў рэгіёне зайшла занадта далёка», - заявіў Пампея.

Байкот пачаўся ў 2017 годзе, і спачатку здавалася, што ЗША падтрымала яго. Аднак з тых часоў Вашынгтону не ўдалося дабіцца поспеху на перамовах паміж Катарам і Радай супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. Усе шэсць краін рады (Бахрэйн, Кувейт, Аман, Катар, Савудаўская Арабія і ААЭ) з'яўляюцца хаўруснкікамі ЗША.

«Мы спадзяемся, што ў найбліжэйшыя дні, тыдні і месяцы адзінства ў Радзе супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва ўмацуецца», - заявіў Пампея.

У чэрвені 2017 года Савудаўская Арабія, Бахрэйн, ААЭ і Егіпет ўвялі санкцыі супраць Катара, абвінаваціўшы Доху ў фінансаванні экстрэмісцкіх груповак і супрацоўніцтве з Іранам - супернікам арабскіх краін Персідскага заліва. Катар адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках