25 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зімбабвэ «шокавае» падвышэнне коштаў на паліва выклікала бунт

7
У Зімбабвэ «шокавае» падвышэнне коштаў на паліва выклікала бунт
Фота: EPA

Пратэстоўцы паляць покрыўкі.

У афрыканскай краіне, як раней у Францыі, успыхнулі масавыя пратэсты супраць анансаванага рэзкага росту коштаў паліва, піша liga.net.

У прыгарадзе зімбабвійскай сталіцы Харарэ пратэстоўцы выбудавалі барыкады на дарогах і паляць покрыўкі. Людзі незадаволеныя тым, што ў канцы мінулага тыдня прэзідэнт Эмерсан Мнангагва анансаваў значнае павышэнне коштаў паліва ў спробе спыніць паглыбленне эканамічнага крызісу, піша Reuters.

Дэфіцыт бюджэту ў апошнія гады расхістаў эканоміку гэтай афрыканскай краіны, пагражаючы масавымі сацыяльнымі хваляваннямі і падрываючы намаганні Мнангагвы па вяртанні замежных інвестараў, якія пайшлі пры яго папярэдніку Раберце Мугабэ.

Людзі ў краіне, дзе беспрацоўе перавышае 80%, былі шакаваныя абвяшчэннем пра 150-працэнтны рост коштаў паліва.

У адказ на такія навіны галоўны прафсаюз краіны абвясціў трохдзённы страйк.

Людзі выйшлі блакаваць асноўныя дарогі да сталіцы ў паўднёва-ўсходнім прыгарадзе - Эпвортэ. У іншым прыгарадзе, Булавайё, паліцыя ўжыла слезацечны газ, каб рассеяць пратэст моладзі.

Праваахоўнікі патрулююць Харарэ на бронеаўтамабілях.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках