24 лютага 2019, Нядзеля, 9:21
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Андрэй Разін узначаліў ФК «Менск»

3

Беларускі трэнер заключыў кантракт са сталічнай камандай на адзін год.

Пасля заканчэння тэрміну кантракту Аляксандр Лухвіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Менска».

Аляксандр Лухвіч узначаліў каманду ў студзені 2018 году, а да гэтага кіраваў дублюючым складам «гараджан» з 2015 да 2017 года.

Лухвіча на гэтай пасадзе змяніў Андрэй Разін, які сёння афіцыйна падпісаў кантракт з «Менскам».

Працоўнае пагадненне разлічанае на адзін год, паведамляе прэс-служба клуба.

Трэнерскую кар'еру Андрэй Разін пачаў у 2014 годзе ў «Менску-2», у 2015 годзе трэніраваў юнацкую каманду «Менска» U-18, якая стала чэмпіёнам краіны і ўпершыню ў гісторыі айчыннага футбола атрымлівала права прадстаўляць Беларусь у юнацкай лізе УЕФА. У 2016-2018 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб галоўнай каманды «Менска».