20 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову расейцаў хочуць адстаўкі ўрада

2
Больш за палову расейцаў хочуць адстаўкі ўрада
АРХІЎНЫЯ ФОТА AFP

Людзі незадаволеныя ўладай агулам, а не толькі Мядзведзевым.

Больш за палову расейцаў хочуць адстаўкі ўрада праз падзенне ўзроўню жыцця, прыводзяць «Ведомости» звесткі апытання «Левада-цэнтра».

Сацыёлагі тлумачаць, што ў снежня 2018 года адстаўку ўрада падтрымалі 53% апытаных, у той час як у лістападзе 2016 года іх было 33%. У першую чаргу ўладу абвінавачваюць у няздольнасці справіцца з ростам цэн і падзеннем даходаў насельніцтва (57% рэспандэнтаў), няздольнасці забяспечыць людзей працай (46% рэспандэнтаў) і недахопе клопату аб сацыяльнай абароне грамадзян (43% рэспандэнтаў). У «Левада-цэнтры» адзначаюць, што апытаныя выказваюць асноўныя прэтэнзіі да ўрада, хоць узровень даверу да прэзідэнта таксама істотна асеў. «Калі б былі намёкі, што магчымы іншы ўрад, які прывядзе да рэальных перамен, то колькасць прыхільнікаў адстаўкі была б вышэйшай. Выступаючы за адстаўку ўрада, людзі кажуць, што ўсё дрэнна і што пытанні сацыяльнай палітыкі ў краіне не развязваюцца», - растлумачылі экспэрты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках