24 красавiка 2024, Серада, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: ЕЗ рыхтуецца адкласці Brexit да ліпеня

The Guardian: ЕЗ рыхтуецца адкласці Brexit да ліпеня

Спецыяльны саміт лідараў ЕЗ будзе скліканы прэзідэнтам Еўрапейскай рады.

Еўрапейскі Звяз рыхтуецца адкласці Brexit, прынамсі, да ліпеня, прыйшоўшы да высновы, што прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй не атрымае падтрымкі свайго пагаднення аб выхадзе ў парламенце.

Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Guardian са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, піша «Европейская правда».

ЕЗ уважае за надзвычай малаімавернае, што 29 сакавіка Вялікая Брытанія выйдзе з ЕЗ, калі брытанскія дэпутаты не ўхваляць пагадненне, і чакае просьбы Лондана аб пашырэнні артыкула 50 у найбліжэйшыя тыдні.

Чакаецца, што адмысловы саміт лідараў ЕЗ, які адтэрмінуе дзень Brexit, будзе скліканы прэзідэнтам Еўрапейскай рады Дональдам Тускам, як толькі будзе атрыманы запыт Вялікай Брытаніі. Прадстаўнікі ЕЗ сказалі, што працягласць перамоўнага перыяду, прадугледжаная артыкулам 50, будзе вызначаная на падставе абвешчанай Тэрэзай Мэй прычыны для затрымкі.

«Тэхнічны» працяг да ліпеня з'яўляецца першым магчымым крокам, каб даць дадатковы час для перагляду і ратыфікацыі існага пагаднення пасля таго, як урад Вялікай Брытаніі атрымае дакладнае ўяўленне пра тое, што будзе мець большасць у парламенце.

«Калі прэм'ер-міністр прадоўжыць працу і паведаміць нам, што трэба больш часу, каб ухваліць пагадненне ў парламенце, то будзе прапанаванае тэхнічнае падаўжэнне да ліпеня», - сказаў адзін з чыноўнікаў у Брусэлі.

Высокапастаўленыя чыноўнікі ЕЗ адзначалі, што далейшае, больш доўгае пашырэнне можа быць прапанаванае пазней, калі будуць скліканыя ўсеагульныя выбары ці другі рэферэндум, хоць будучыя выбары ў Еўрапейскім парламенце ў траўні пацягнуць ускладненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках