24 красавiка 2024, Серада, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Гданьска памёр у лякарні пасля нажавых раненняў

Мэр Гданьска памёр у лякарні пасля нажавых раненняў
ПАВЕЛ АДАМОВІЧ
ФОТА: RENATA DĄBROWSKA

Лекары змагаліся за жыццё польскага палітыка ўсю ноч.

Мэр Гданьска Павел Адамовіч памёр - сказаў лекар гданьскай лякарні, паведамляе RMF24.

Лекары змагаліся за жыццё польскага палітыка ўсю ноч. Паўлу Адамовічу было 54 гады. Ён займаў пасаду мэра Гданьска 20 гадоў.

Свае спачуванні родным і блізкім Паўла Адамовіча выказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:

«Не стала Паўла Адамовіча. Я далучаюся да смутку і малітвы з ягонымі самымі блізкімі сябрамі і ўсімі людзьмі добрай волі. Я прашу Бога аб падтрымцы ягонай сям'і. Варожасць і гвалт прынеслі самы трагічны вынік і боль. Мы не можам прыняць гэта», - заявіў прэзідэнт Польшчы.

Нагадаем, учора Паўла Адамовіча шпіталізавалі ў цяжкім стане пасля таго, як невядомы мужчына напаў на яго з нажом на сцэне падчас дабрачыннага канцэрту, які праходзіў у польскім Гданьску.

Мужчына выбег проста на сцэну, дзе ў гэты час знаходзіўся Адамовіч і некалькі разоў ударыў мэра нажом.

Мэра адвезлі ў клінічную лякарню медыцынскага ўніверсітэта Гданьска ў крытычным стане. Высветлілася, што нападнік трапіў нажом у сэрца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках