18 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cаудаўская Арабія абвінаваціла Расею ў сабатажы ўгоды АПЕК+

5
Cаудаўская Арабія абвінаваціла Расею ў сабатажы ўгоды АПЕК+

У лагеры нафтавых петракратый спее разлад.

У лагеры найбуйнейшых нафтаздабыўных краін, якія ўклалі ў снежні чарговую ўгоду з мэтай падтрымаць сусветныя кошты «чорнага золата», спее разлад, піша finanz.ru.

Саудаўская Арабія - найбуйнейшы ў аб'ёмах здабычы чалец АПЕК і адзіная ў свеце краіна, здольная хутка ўзняць і скараціць нафтаздабычу, - уважае за недастатковыя намаганні Расеі ў рамках пагаднення аб стабілізацыі рынку.

Абавязаліся скараціць здабычу на 228 тысяч барэляў за дзень, Расея дзейнічае занадта павольна, заявіў у інтэрв'ю CNBC міністр энэргетыкі Саудаўскай Арабіі Халед Аль-Фаліх.

Паводле звестак расейскага Мінэнэрга, за першы тыдзень студзеня нафтавікі паменшылі вытворчасць на 30 тысяч барэляў за дзень у параўнанні з кастрычнікам мінулага года, а да канца месяца давядуць гэтую лічбу да 50 тысяч барэляў.

Расея першапачаткова не хацела скарачаць здабычу больш, чым на 150 тысяч барэляў на дзень. Цяпер жа Масква дзейнічае «павольней, чым хацелася б», падкрэсліў Аль-Фаліх.

Сітуацыя з экспартам расейскай нафты, які фармальна не ахопліваецца пагадненнем АПЕК+, і зусім нагадвае сабатаж.

Так, Саудаўская Арабія, паводле звестак Platts, яшчэ ў снежні скараціла пастаўкі на сусветны рынак з 8,165 да 7,523 млн барэляў на дзень, а ў студзені плануе паменшыць іх да 7,2 мільёна барэляў - гэта значыць, амаль на 11%.

Расея ж скароціць экспарт толькі на 1% за квартал, вынікае з плана адгрузкі Мінэнэрга, які прыводзіць Reuters.

Агульны аб'ём экспарта з 63,8 млн тонаў абрынецца да 61,7 млн тон. Адгрузка Urals праз парты на Балтыйскім моры скароціцца толькі 0,5% - з 19 да 18,9 млн тонаў, а праз порт Наварасейск - з 8,8 да 8,6 млн тонаў.

Яшчэ 7,4 мільёнаў тон плануецца прадаць праз далёкаўсходні порт Казьміно. 37,4 млн тонаў сыдзе ў Кітай у рамках міжурадавага пагаднення.

На канец чацвёртага квартала перавытворчасць нафты ў свеце дасягала 1,6 млн барэляў на дзень, ацэньваюць аналітыкі Bank of America: каб збалансаваць рынак, паводле іх разлікаў, АПЕК трэба павялічыць скарачэнне здабычы яшчэ на траціну - з 1,2 да 1,6 млн барэляў на дзень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках