20 красавiка 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчына, які напаў на мэра Гданьска, пакутаваў на псіхічны разлад

Мужчына, які напаў на мэра Гданьска, пакутаваў на псіхічны разлад
ПАВЕЛ АДАМОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Два экспэрты-псіхіятры агледзяць мужчыну, які напаў на Паўла Адамовіча.

27-гадовы жыхар польскага Гданьска, які напаў на мэра горада Паўла Адамовіча, пакутаваў на псіхічны разлад. Пра гэта 14 студзеня журналістам распавёў намеснік кіраўніка міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Яраслаў Зяліньскі, паведамляе польскае радыё PiK.

«Мясцовы начальнік паліцыі Гданьска паведаміў мне, што ў нападніка быў дыягнаставаны псіхічны разлад», - адзначыў ён.

Зяліньскі дадаў, што зламысніка будуць аглядаць два экспэрты-псіхіятры, каб высветліць, ці пакутаваў ён на псіхічны разлад падчас здарэння і ці была ў яго здольнасць распазнаваць сэнс ягоных дзеянняў.

13 студзеня падчас дабрачыннага канцэрту ў Гданьску мужчына ўдарыў Адамовіча вострым прадметам. Мэра шпіталізавалі, нападніка затрымалі. У паліцыі паведамілі, што зламыснік - 27-гадовы мясцовы жыхар, які ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за рабаванні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках