25 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У забітага мэра Гданьска былі беларускія карані

У забітага мэра Гданьска былі беларускія карані
ПАВЕЛ АДАМОВІЧ

Павел Адамовіч падтрымліваў беларусаў.

Мэр польскага Гданьска Павел Адамовіч, які пасля шматгадзіннай барацьбы за жыццё памёр у бальніцы пасля нападу на дабрачынным канцэрце, меў непасрэднае дачыненне да Беларусі. Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла старшыня таварыства беларусаў у Гданьску «Хатка» Алена Глагоўская:

«Я вычытала ў тэксце яго дачкі, што бацька Паўла Адамовіча падчас Другой сусветнай вайны вучыўся ў беларускай гімназіі ў Вільні».

На адкрыцці ў Гданьску памятнага знака да 125-годдзя з нараджэння Янкі Купалы палітык згадваў пра свае беларускія карані.

«Звярнуліся з нагоды 85-й гадавіны БНР у 2003 годзе, каб узяў патранат над святкаваннем. Тады рыхтавалі выставу работ Пятра Сергіевіча. Ён адкрываў гэтую выставу. Пасля былі кантакты, звязаныя са знаходжаннем Беларускага ліцэю ў Гданьску. Прэзідэнт Адамовіч сустракаўся з ліцэістамі. Калі мы адкрывалі помнік Янку Купалу ў 2007 годзе, ён браў удзел», - цытуе Глагоўская «Радыё Рацыя».

«Тады Адамовіч прызнаўся, што ён мае беларускае паходжанне. А потым у прыватнай гутарцы палітык распавёў, што калі ён быў дзіцем, то бабуля вадзіла яго ў праваслаўную царкву ў Гданьску, бо сама была праваслаўнай», - дадала Алена Глагоўская.

Некалькі гадоў таму Адамовіч прыязджаў у Беларусь, дзе наведаў Смаргонь і Ашмяны, месцы, з якіх паходзяць яго сваякі.

Са слоў Глагоўскай, мэр Гданьска быў нетыповым палітыкам. У яго ніколі не было аховы і ён спакойна размаўляў з людзьмі на вуліцы. А паводзінамі больш нагадваў беларуса, чым паляка.

У Варшаве, Гданьску і ў іншых гарадах сёння а 18-й гадзіне пачалася акцыя салідарнасці «Стоп гвалту». Яна была запланаваная, пакуль Павел Адамовіч яшчэ быў жывы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках