29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затапіла метро

4
У Маскве затапіла метро
ФОТА: АНДРЭЙ ПЕРАЧЫЦКІ/ТАСС

Тры станцыі закрытыя для пасажыраў.

Станцыі сталічнага метро «Акруговая», «Верхнія Ліхаборы» і «Селігерская» на поўначы Люблінскай-Дзмітраўскай лініі Маскоўскага метро часова закрытыя для пасажыраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Маскоўскага метрапалітэна ў Twitter. На адрэзку салатавай галінкі была выяўленая вада, патлумачылі ў прэс-службе, піша РБК.

«Паступленне вады», як паказалі прадстаўнікі падземкі, адбылося паміж «Акруговай» і «Верхнімі Ліхаборамі». Абедзве гэтыя станцыі, а таксама «Селігерская» (трэцяя закрытая на лініі) былі адкрытыя 22 сакавіка 2018 года.

Праз інцыдэнт цягнікі на салатавай галінцы ходзяць толькі паміж «Пятроўска-Разумоўскай» і «Зяблікавым», удакладнілі ў прэс-службе. Для перамяшчэння пасажыраў на закрытым адрэзку працуюць 50 бясплатных аўтобусаў, дадалі ў метрапалітэне. Ля закрытых станцый, паводле звестак прадстаўнікоў падземкі, таксама дзяжураць супрацоўнікі Цэнтра забеспячэння мабільнасці пасажыраў - на месцы падказваюць масквічам, як лепей ехаць.

Астатніх дэталяў і прычын здарэння ў метро не ўдакладнілі. Пазней у прэс-службе заўважылі, што небяспекі для інфраструктуры метрапалітэна праз падтапленні няма. Над ліквідацыяй наступстваў працуюць больш за 100 чалавек.

А 08:10 мск у прэс-службе падземкі запэўнілі, што рух паміж «Селігерскай» і «Пятроўска-Разумоўскай» «будзе адноўлены цягам найбліжэйшых гадзін».

За рухам у раёне станцыі метро «Акруговая» на Дзмітраўскай шашы сочаць пяць экіпажаў дарожнага патруля, распавялі ў сталічным Цэнтры арганізацыі дарожнага руху. Каб пазбегнуць затораў, кіроўцам параілі адмовіцца ад паездак па Дзмітраўскай шашы і скарыстацца Паўночна-Усходняй хордай і Алтуф’еўскай шашой.

У Маскве 10 студзеня праз правал грунту затапіла Валакаламскі транспартны тунель. У выніку ніхто не пацярпеў, аднак рух транспарту на пашкоджаным адцінку часова перакрылі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках