29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк ахапіў восем аэрапортаў Нямеччыны

Страйк ахапіў восем аэрапортаў Нямеччыны
ФОТА: DPA

У выніку страйку адкладзеныя сотні рэйсаў з удзелам 220 тысяч пасажыраў.

Адразу восем аэрапортаў Нямеччыны ў аўторак, 15 студзеня ахопленыя страйкам 23 тысяч супрацоўнікаў сферы гарантавання бяспекі аэрапортаў, які праводзіцца на прызыў найбуйнейшага нямецкага прафаб'яднання Verdi, паведамляе dw.com.

Апоўначы страйк пачаўся ў Гамбургу, Гановеры і Брэмене. У Франкфурце-на Майне персанал, які адказвае за бяспеку аэрапорта, спыніў працу з 2:00 да 20:00, у Дрэздэне - з 3:00 да 21:00, у Мюнхене з 3:30 да 24:00, у аэрапорце Лейпцыг/Хале - з 4:00 да 18:00 і ў Эрфурце - з 6:00 да 22:00.

У сувязі са страйкам у Нямеччыне расейская авіякампанія «Аэрафлот» 15 студзеня скасавала 4 рэйсы з Масквы ў Франкфурт-на-Майне, паведаміла напярэдадні прэс-служба возніка. Пасажыры будуць адпраўленыя наступнымі рэйсамі з Франкфурта і іншых аэрапортаў Нямеччыны сеткі маршрутаў «Аэрафлота», гаворыцца ў паведамленні.

Адзін з самых маштабных страйкаў працоўных у Нямеччыне

Цяперашні страйк у аэрапортах - адзін з самых маштабных у краіне. «Сетка паветраных злучэнняў Нямеччыны можа быць у гэты дзень паралізаваная», - папярэджвае Аб'яднанне нямецкіх грамадзянскіх аэрапортаў ADV.

Паводле звестак арганізацыі, ад страйку пацярпяць як мінімум 220 000 авіяпасажыраў. У адным толькі Франкфурце-на-Майне, дзе акцыю падтрымаюць 5000 супрацоўнікаў, адказных за кантроль пасажыраў і грузаў, будуць скасаваныя 570 з запланаваных за 1200 рэйсаў прылёту і вылету, паведамляе прэс-служба прадпрыемства эксплуатацыі Fraport.

Прафзвяз Verdi дамагаецца падвышэння заробку да 20 еўраў за гадзіну для 23 тысяч работнікаў, якія адказваюць за бяспеку ў аэрапортах. Працадаўца ўважае гэтае патрабаванне за празмернае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках