29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі зонд паказаў фота бавоўны, якая вырасла на Месяцы

10
Кітайскі зонд паказаў фота бавоўны, якая вырасла на Месяцы
КРЫНІЦА: PICTURE-ALLIANCE

Для эксперыменту зонд даставіў на Месяц яшчэ пяць біялагічных узораў.

Кітайскі зонд «Чан'э-4», які высадзіўся на адваротным баку Месяца, правёў біялагічны эксперымент на паверхні спадарожніка Зямлі, паведамляе snob.ru.

Зонд перадаў на Зямлю фатаграфіі, на якіх відаць, што насенне бавоўніка, якое апарат даставіў на месяцавую паверхню, дало першыя парасткі. Бавоўна расце ўнутры зонда. Як адзначае кітайская тэлевізія, парасткі сталі першымі, прарослымі на Месяцы ва ўмовах нізкай гравітацыі, моцнай радыяцыі і вялікай розніцы тэмператур.

Для эксперыменту зонд таксама даставіў на Месяц яшчэ пяць біялагічных узораў: дрожджы, бульбу, рапс, рэзухавідку і мух дразафіл. Іх выбіралі па памеры і здольнасці адаптавацца да ўмоў паверхні спадарожніка.

3 студзеня «Чан'э-4» паспяхова прызямліўся на адваротным баку Месяца і адправіў на Зямлю першыя здымкі, а таксама паказаў панараму адваротнага боку месяцавай паверхні. Апарат знаходзіцца ў кратэры фон Кармана ў басейне Паўднёвага полюса Айткен.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках