29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі грошай выдаткавалі на новы будынак Вярхоўнага суда ў Менску

21
Стала вядома, колькі грошай выдаткавалі на новы будынак Вярхоўнага суда ў Менску

Названыя і асноўныя крыніцы фінансавання «будоўлі стагоддзя».

Будынак Вярхоўнага суда будуецца ў прэстыжным раёне каля Палаца незалежнасці. Аб'ект павінны здаць у эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2019 года. СМІ ўжо паведамлялі, як будынак выглядае звонку і знутры, а цяпер нам стала вядома, колькі на яго выдаткавана грошай, паведамляе tut.by.

Так, у інвестыцыйнай праграме сталіцы на 2019 год сказана, што на 1 студзеня на аб'ект ужо выдаткавана прыкладна 109,5 мільёнаў рублёў інвестыцый або амаль 51 млн даляраў. А каштарысны кошт будаўніцтва складае 166,16 мільёнаў рублёў, або каля 77 млн даляраў. Рэшту - 56,7 мільёнаў рублёў (магчыма, не ўся) будзе выдаткаваная ў 2019 годзе.

Пры гэтым вялікага ўдзелу гарадской скарбніцы ў фінансаванні гэтага праекта няма. Напрыклад, у мінулым годзе з бюджэту Менска на будоўлю Вярхоўнага суда накіравалі 324 тысячы рублёў, а ў гэтым накіруюць усяго 5 тысяч.

Асноўныя крыніцы фінансавання будаўніцтва аб'екта - рэспубліканскі бюджэт, сродкі інвестараў ды іншае. Да прыкладу, на аб'ект давялося раскашэліцца іранскай кампаніі «Кейсан»: гаворка ішла пра суму два мільёны даляраў у якасці хабару за тое, што ім працягваюць тэрміны рэалізацыі «Магніта Менска».

Нагадаем, з абсталяваннем аб'екта звязаны і шэраг цікавых закупак. Напрыклад, герб і надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» для фасада каштуюць больш за 112 тысяч даляраў. Таксама ў завода «Каскад» для хола галоўнага ўваходу закупілі крыштальную свяцільню індывідуальнага вырабу амаль за 90 тысяч даляраў. Знайшліся сярод тэндараў закупкі на пастаўку мастацкіх вырабаў больш чым за 800 тысяч даляраў і ўсталяванне фантана з асвятленнем амаль за 300 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках