29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ - Лондану: Удакладніце свае намеры аб Brexit, час мінае

3
ЕЗ - Лондану: Удакладніце свае намеры аб Brexit, час мінае
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Прэзідэнт Еўракамісіі выступіў з афіцыйнай заявай.

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заклікаў Вялікабрытанію як мага хутчэй ўдакладніць свае намеры што да выхаду краіны з Еўрапейскага Звязу.

Пра гэта гаворыцца ў ягонай афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце ЕК пасля таго як стала вядома, што брытанскі парламент адхіліў прапанаванае прэм'ер-міністаркай краіны пагадненне з ЕЗ аб Brexit, паведамляе liga.net.

"Я са шкадаваннем прымаю да ведама вынікі галасавання ў Палаце абшчын", - напісаў Юнкер.

Ён адзначыў, што з боку ЕЗ працэс ратыфікацыя пагаднення прадаўжаецца, а таксама ён па-ранейшаму разглядае адхіленую парламентам Вялікабрытаніі ўгоду справядлівым кампрамісам і найлепшым з магчымых варыянтам дамоўленасці.

Юнкер папярэдзіў, што вынік сённяшняга галасавання павялічыў рызыку хаатычнага выхаду Брытаніі з Еўразвязу.

"Час амаль скончыўся", - адзначыў ён.

Дэпутаты Палаты абшчын на вызначальным галасаванні аб прапанаваным прэм'ер-міністаркай Тэрэзай Мэй пагадненні аб Brexit выказаліся супраць угоды - 432 супраць 202. Да гэтага палата лордаў не падтрымала выхад краіны з ЕЗ у абыход пагаднення Brexit: 321 галасы супраць 152.

Адхіленая версія пагаднення паміж Вялікабрытаніяй і ЕЗ у канцы лістапада была ўхваленая 27 краінамі Еўразвязу. Прадстаўнікі ЕЗ раней неаднаразова давалі зразумець, што пераглядаць праект угоды аб Brexit не маюць намеру. Пры гэтым не выключалі, што могуць разгледзець варыянт адтэрміноўкі Brexit да сярэдзіны лета.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках