16 красавiка 2024, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік на «Лексусе»: Сем фактаў пра новага міністра транспарту

28
Чыноўнік на «Лексусе»: Сем фактаў пра новага міністра транспарту

Што вядома пра Аляксея Аўраменку.

Лукашэнка прызначыў новым міністрам транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменку. «Салiдарнасць» знайшла цікавыя факты пра яго.

Папоўніў спіс самых маладых чальцоў урада

Аляксей Аўраменка, які вырас у Менску, на 15 гадоў маладзейшых за былога міністра Анатоля Сівака, які ўзначаліў Менгарвыканкам. 41-гадовы чыноўнік старэйшы толькі за міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога і міністра ЖКГ Аляксандра Церахава.

Усё жыццё працуе ў сферы транспарту

Пасля заканчэння ВНУ ў 1999 галу Аўраменка працаваў майстрам у ДБУ №43 («Будаўніча-мантажны трэст № 8»), галоўным спецыялістам управы ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар», працаваў на розных пасадах ва ўправе транспарту і сувязі Апарату Саўміна.

Намеснікам міністра быў прызначаны яшчэ ў 2013 годзе.

За дзень да прызначэння міністрам змяніў фота профілю ў Фэйсбуку

Аляксей Аўраменка ёсць у сацсетках, праўда, актыўную дзейнасць там не вядзе. Магчыма, ужо ведаючы пра сваё падвышэнне, за дзень да прызначэння міністрам чыноўнік змяніў фота профілю ў Фэйсбуку на гэта:

Фотаздымкі ён у асноўным выкладвае з паездак у іншыя краіны.

Быў «адвакатам» перавозчыкаў

У 2015 годзе пасля ўвядзення сістэмы BelToll некаторыя перавозчыкі, не разабраўшыся з новай сістэмай аплаты за дарогі, атрымалі вялікія штрафы. Прадпрымальнік Сяргей Штода звяртаўся ў міністэрства транспарту, да Аляксея Аўраменкі, з просьбай дапамагчы ўрэгуляваць пытанне.

Але ў выніку нічога з гэтага не выйшла. Штода распавёў журналістам: «Намесніку міністра Аўраменку сказалі, што годзе быць адвакатам перавозчыкаў. Пасля гэтага наш дыялог з установай абарваўся».

Адказваў за грандыёзныя праекты

Да прыкладу, за будаўніцтва МКАД-2. Намеснік міністра казаў, што асноўная задача другой колавай - разгрузіць сталіцу і палепшыць экалагічную сітуацыю. Напраўду МКАД-2 была малазапатрабаванай, мэтазгоднасць выдаткаваных велізарных сродкаў пакуль не даведзеная.

Аўраменка таксама заяўляў, што цэментавыя дарогі будуць будавацца і далей.

Адзін з апошніх маштабных праектаў, які маладому міністру яшчэ трэба ажыццявіць, - будаўніцтва новага рачнога порта ў Брагінскім раёне. Мяркуецца, што порт на глыбакаводным адцінку Дняпра на мяжы з Украінай стане буйным транзітным хабам, што дазволіць дастаўляць беларускія грузы ў Чорнае і Міжземнае мора. Аўраменка выказваў надзею, што да восені 2019 гады пачнуцца будаўнічыя работы.

Не змог растлумачыць, чаму нельга змяніць працэдуру спагнання дарожнага збору

Аўраменка сам нагадваў, што да 2008 года дарожны збор з беларускіх аўтааматараў спаганялі праз акцызы на паліва. З ягоных каментароў ды інтэрв’ю так і не стала зразумела, чаму нельга вярнуцца да гэтай лагічнай практыкі, пры якой хто больш ездзіць, той і больш плаціць.

Праз прывязку дзяржаўнага збору да тэхагляду беларусы масава перасталі і плаціць збор, і праходзіць тэхагляд. Чыноўнікі гадамі адмаўляліся прызнаваць і разглядаць праблему.

Чакаецца, што ў 2019 годзе дзяржаўны збор адвяжуць ад тэхагляду і дазволяць плаціць не за год, а за месяц. Але аўтааматары ўсё адно незадаволеныя.

Ездзіць на «Лексусе»

Калі толькі апошнім часам не змяніў аўтамабіль. Два гады таму, даючы інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», Аўраменка дазволіў сесці за стырно свайго аўто журналістцы. Як вынікала з сюжэту, чыноўнік ездзіць на «Лексусе».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках