24 красавiка 2024, Серада, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Манафорт выхваляўся, што можа прызначаць патрэбных яму людзей у Белы дом

Reuters: Манафорт выхваляўся, што можа прызначаць патрэбных яму людзей у Белы дом
ПОЛ МАНАФОРТ
ФОТА: AP

У ЗША працягваецца суд над скандальным паліттэхнолагам.

Былы кіраўнік выбарчага штаба Дональда Трампа, паліттэхнолаг Пол Манафорт у 2017 годзе заяўляў, што праз пасярэднікаў можа прызначаць патрэбных яму людзей у Белы дом, піша «Новое время».

Пра гэта гаворыцца ў сведчаннях аднаго са сведак на працэсе супраць Манафорта, паведамляе Reuters.

Са звестак следства, аб такой магчымасці Манафорт распавёў экс-партнёру з бізнэсу Рычарду Гейтсу ў студзені 2017 года.

Мінюст ЗША і спецпракурор Мюлер абвінавачваюць Пола Манафорта ў парушэнні ўмоў пагаднення са следствам. Так, са звестак ФБР, Манафорт хлусіў пра тое, што са жніўня 2016 года, калі ён пакінуў пасаду кіраўніка перадвыбарчага штаба Трампа, у яго не было кантактаў з Белым домам. Словы Манафорта аб магчымасці праводзіць людзей у амерыканскую адміністрацыю зняпраўджваюць гэтыя сведчанні.

Таксама Манафорт схлусіў аб кантактах са сваім бізнэс партнёрам Канстанцінам Кілімнікам. Яго ФБР падазрае ў сувязях з расейскай выведкай. Выявіць гэта ўдалося дзякуючы памылцы адвакатаў Манафорта пры падрыхтоўцы судовых дакументаў. Яны загрузілі ў базу звестак суда неадрэдагаваныя файлы, з якіх вынікала, што Манафорт дзяліўся з Кілімнікам звесткамі апытанняў, звязаных з прэзідэнцкай кампаніяй Трампа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках