19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі актывіст: Начальнік ДАІ хлусіць

8
Магілёўскі актывіст: Начальнік ДАІ хлусіць

Жыхары Магілёва абураныя станам дарог.

У лістападзе 2018 года актывіст Аляксандр Хамратаў паскардзіўся ў абласную ўправу ДАІ на вялікія дарожныя ямы на выездзе з завулка Мечнікава на вуліцу Крупскай (гэта недалёка ад палаца гімнастыкі), піша магілёўская «Вясна».

Паводле ягоных слоў, асфальт знаходзіцца ў бядотным стане ўжо больш за год. Асабліва шмат праблем ямы чыняць у цёплую пару года.

- Больш за тое, людзей часта штрафавалі за аб'езд гэтых ям. Я напісаў зварот у ДАІ, каб там дапамаглі выправіць сітуацыю, бо яны ўпаўнаважаныя караць балансатрымальнікаў дарог, - распавёў Хамратаў.

Начальнік управы ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі ў адказ напісаў актывісту, што стан праезнай часткі ў паказаным месцы адпавядае патрабаванням нарматыўна-тэхнічных актаў. Паводле ягоных слоў, гэта пацвердзіла праверка на месцы ў снежні 2018 года.

Неўмяржыцкі прапанаваў Хамратаву звярнуцца ў дарожна-маставое прадпрыемства, калі ён выявіў дэфекты асфальтавага палатна.

Актывіста такі адказ не задаволіў і ён надумаў асабіста вымераць глыбіню ям, якія «адпавядаюць патрабаванням актаў»:

- Выдаталася часіна і я паглядзеў, ці ўсё так, як піша начальнік ДАІ. Высветлілася, ён хлусіць. Там ямы глыбінёй 10-13 сантыметраў і шырынёй у паўметра, - абурыўся Хамратаў. Свае вымярэнні ён зафіксаваў на фота.

Адказ начальніка ДАІ актывіст абскардзіў ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках