25 красавiка 2024, Чацвер, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Маслюкова: Пачынаецца другі этап барацьбы з кітайскім заводам

5
Алена Маслюкова: Пачынаецца другі этап барацьбы з кітайскім заводам
АЛЕНА МАСЛЮКОВА

Светлагорскія ўлады 10 разоў запар адмовілі жыхарам горада ў рэалізацыі іх канстытуцыйнага права.

Нагодай правесці мітынгі сталі шкодныя выкіды метылмеркаптанаў з заводу беленай цэлюлозы, якія атручваюць навакольнае асяроддзе, жыхароў горада і вёскі Якімава Слабада, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мясцовыя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне ў горадзе масавых мерапрыемстваў на спецыяльна ўсталяванай для гэтых мэтаў пляцоўцы - стадыёне «Папернік», аднак ніводная з іх не была задаволеная.

Для адмовы ўлады бессаромна выкарыстоўваюць прымітыўныя хітрыкі: яны паведамляюць заяўнікам, што на стадыёне ў гэты час запланавана іншае мерапрыемства.

Вось напрыклад, заяўку на 29 верасня на правядзенне масавага мерапрыемства падаваў актывіст ініцыятыўнай групы ў кантролі за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) Анатоль Змітровіч.

«У пазначаны час - з 16.00 да 18.00 29 верасня - на стадыёне будзе праходзіць запланаванае раней мерапрыемства - Рэспубліканскае лёгкаатлетычнае спартыўна-масавае мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы». У сувязі з гэтым райвыканкам адмаўляе Вам у правядзенні масавага мерапрыемства», - паведаміў заяўніку намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Канстанцін Пятроўскі.

Такім чынам адказалі заяўнікам і 6 кастрычніка. Аднак гэтым разам праваабаронца Алена Маслюкова давяла праз суд, што ў гэты дзень і менавіта ў той час, на які актывісты падавалі заяўку (пад 16 гадзін), на стадыёне нічога не адбывалася. У пацвярджэнне сваіх слоў Алена Маслюкова прадэманстравала ў судзе, які адбыўся 16 кастрычніка, відэа і фота з пустога стадыёну. Аднак суд папросту праігнараваў усе довады праваабаронцы.

Наступную адмову разглядаў суд Светлагорскага раёна 12 лістапада. І гэтым разам мясцовая феміда заплюшчыла вочы на самадурства раённай улады.

Некалькі актывістаў і праваабаронца Алена Маслюкова вымушаныя былі звярнуцца са скаргай на судовую пастанову ў Гомельскі абласны суд, які прызначыў разгляд справы на 22 студзеня. Копія вызначэння абласнога суда аб разглядзе справы ў апеляцыйным судзе накіраваная таксама і ў Светлагорскі райвыканкам.

«Пачынаецца другі этап барацьбы з пастановамі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта аб адмове ў правядзенні мітынгу 6.10.18 на стадыёне «Папернік» аб праблеме шкодных выкідаў ЗБЦ і парушэнні экалагічных правоў людзей», - паведаміла Алена Маслюкова на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках