19 красавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

13 краін ЕЗ падтрымалі прапанову Румыніі аб «Паўночным струмені-2»

3
13 краін ЕЗ падтрымалі прапанову Румыніі аб «Паўночным струмені-2»

Новае заканадаўства ўскладніць будаўніцтва расейскага газаправода.

Румынія, якая пачала з 1 студзеня шасцімесячнае старшынства ў Радзе ЕЗ, пастанавіла паскорыць працу ў кірунку змены заканадаўства, якое б ускладніла будаўніцтва расейскага газаправода "Паўночны струмень-2". Прапанову Бухарэста, з неафіцыйнай інфармацыі, падтрымалі 13 краін ЕЗ.

Пра гэта паведамляе Polskie Radio са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

15 студзеня папраўкі да газавай дырэктывы абмяркоўвалі ў Брусэлі экспэрты 28 краін. Дагэтуль такія дзеянні блакавалі дзве краіны, што старшынявалі ў Радзе Еўрапейскага Звязу - Аўстрыя і Балгарыя, гаворыцца ў матэрыяле.

Варшава падтрымала румынскую прапанову, якая мае на мэце ўвядзенне абавязкова ўзгадняць стварэнне новых газаправодаў, якія вядуць у краіны Еўразвязу, з іншымі дзяржавамі-чальцамі. Усе газавыя маршруты, таксама імпартныя і іх марскія часткі на тэрыторыі Еўразвязу, павінны падпарадкоўвацца строгім правілам ЕЗ. Таксама прапануецца норма: калі краіна-ўдзельніца ЕЗ хоча ўкласці кантракт з краінай, якая не належыць да ЕЗ, спачатку сваю згоду на гэта павінна даць Еўрапейская камісія.

Брусэль праверыць, ці адпавядае трубаправод заканадаўству ЕЗ, ці няма рызыкі негатыўнага ўплыву на ўнутраны газавы рынак і ці не адаб'ецца гэта негатыўна на бяспецы паставак або канкурэнцыі.

"13 краін падтрымалі тэкст, прызналі, што гэта правільны кірунак, і выказаліся за паскарэнне працы", - сказаў адзін з дыпламатаў ЕЗ.

"З іншага боку, ёсць супраціўнікі ўсялякіх змяненняў у нарматыўных актах. Гэта Нямеччына, Аўстрыя, Нідэрланды, Бэльгія і Балгарыя, якія былі афіцыйна падтрыманыя Вугоршчынай, Чэхіяй і Славеніяй", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках