29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйская кантрабанда для Крыма

1
Сірыйская кантрабанда для Крыма

Навошта расейскія акупанты пускаюць караблі з Севастопаля ў Сірыю?

Паміж Севастопалем і сірыйскім портам Тартус рэалізоўваюць марскія злучэнні - пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі Дзмітрый Белік. З ягоных слоў, гэта паспрыяе стварэнню ў Севастопалі транспартнага хаба, ажывіць гандаль Крыма з Сірыяй і прыцягне грошы ў бюджэт паўвострава, піша «Крым. Рэаліі».

Расейская дэлегацыя прыбыла ў Дамаск яшчэ 14 студзеня на чале з кіраўніком групы дружбы паміж парламентамі Расеі і Сірыі Дзмітрыем Сабліным. 15 студзеня расейскія губернатар Севастопаля Дзмітрый Аўсяннікаў падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з сірыйскай правінцыяй Тартус. Бакі плануюць развіваць праекты ў эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах, а таксама ствараць супольныя прадпрыемствы, наладзіць абмен дэлегацыямі і спецыялістамі.

Кіраўнік Цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў Ігар Сяміволас мяркуе, што з Крыма ў Сірыю і назад выгадна вазіць хіба што кантрабанду.

- Гэта навіна, якая дэманструе, што Крым развіваецца, мае замежнаэканамічныя сувязі і ўзаемадзейнічае з іншымі рэгіёнамі. З пункту гледжання эканомікі, развіцця, супрацоўніцтва з Сірыяй і Тартус не выглядае такім ужо прарывам або гэтым палітычным поспехам. Мы выдатна разумеем падпарадкаванае становішча Сірыйскай Арабскай Рэспублікі - гэта палітычны крок, рэжысура Крамля. Марскія камунікацыі паміж акупаваным Крымам і Сірыяй былі і раней, тут мала што змянілася. Хіба што зрабілі з гэтага спецыяльную падзею: «Глядзіце, мы адпраўляем зерне, яго ў нас дастаткова». Адзіная эканамічная мэтазгоднасць такіх паставак у тым, каб дадаць да гародніны і садавіны з Сірыі кантрабанду. У астатнім гэта выглядае як дасягненне 19-20 стагоддзя, якое падаюць як неймаверную перамогу.

Ігар Сяміволас нагадвае, што ўдзел кожнай кампаніі ў перавозках паміж Крымам і Сірыяй прывядзе да яе ўключэння ў санкцыйныя спісы.

Расейскі губернатар Севастопаля Дзмітрый Аўсяннікаў падчас візіту так патлумачыў неабходнасць кантактаў з Сірыяй:

«Гэты працэс эканамічна выгадны для абодвух бакоў, у тым ліку для Севастопаля, і патэнцыял далейшага развіцця ўзаемастасункаў, у тым ліку культурных кантактаў, сувязяў, адукацыйных, таксама значны. Мы пазіцыянуем развіццё Севастопальскага дзяржаўнага ўніверсітэта як асноўнай ВНУ на Міжземнамор'і. Гэта таксама будзе ўпісвацца ў нашу праграму ўзаемадзеяння».

Ігар Сяміволас скептычна глядзіць на перспектывы крымскай вышэйшай адукацыі для сірыйцаў.

- Цяжка чакаць, што напраўду натоўпы сірыйцаў раптам паедуць вучыцца ў севастопальскія ВНУ, маючы магчымасць вучыцца ў Еўропе або ў іншых арабскіх краінах, дзе дыпломы прызнаюцца і няма праблем пасля заканчэння ўладкавацца куды заўгодна.

Аналітык украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Мікалай Беляскоў адзначае, што кантакты паміж Крымам і Сірыяй сапраўды важныя для абодвух бакоў, але з іншых прычын.

- Я б разглядаў гэта як піяр і наступствы таго, што Сірыя таксама знаходзіцца пад значным рэжымам санкцый, што ёй складана весці замежнаэканамічную і замежнапалітычную дзейнасць. Але я б не сказаў, што гэта вялікі прарыў, - прарывам было б устанаўленне сувязяў паміж Крымам і іншай краінай, не абкладзенай санкцыямі.

Вядома, дзеянні незаконнай улады акупаванага Крыма цалкам укладваюцца ў логіку і стратэгію Расеі - яны не самастойныя і рэалізуюць расейскую стратэгію на Блізкім Усходзе. Гэта ўзмацненне ўсімі магчымымі спосабамі рэжыму Башара Асада. Без дапамогі, якая ідзе з Крыма, праз Крым - тыя ж пастаўкі збожжавых, - Асаду было б нашмат складаней утрымацца. Я ўжо не кажу пра ваенную падтрымку, якую ажыццяўляюць з акупаванага Крыма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках