16 красавiка 2024, aўторак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на хімзаводзе ў Ленінградскай вобласці РФ зруйнаваў будынак

11
Выбух на хімзаводзе ў Ленінградскай вобласці РФ зруйнаваў будынак
ФОТА: GETTY IMAGES

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння.

У горадзе Кінгісепе Ленінградскай вобласці адбыўся выбух на хімічным заводзе, пасля якога пачаўся пажар, ёсць пацярпелыя. Губернатар Аляксандр Драздзенка паведаміў, што зруйнаваны двухпавярховы будынак, і выставіў версію аб іскры ад балгаркі ў цэху, дзе захоўвалася салетра, паведамляе ВВС.

«Адбыўся выбух бочкі з ГЗМ [гаруча-змазачнымі матэрыяламі] на складзе завода «Поліпласт» у Кінгісепскім раёне», — паведамілі РІА «Новости» ў прэс-службе абласнога ўрада. Там удакладнілі, што, паводле апошніх звестак, пацярпелі чатыры чалавекі, яны шпіталізаваныя, іх траўмы не цяжкія.

Паводле звестак прэс-службы МНС Расеі, «адбыўся тэхналагічны выбух з наступным пажарам на плошчы 50 квадратных метраў».

Пажару была прысвоена першая катэгорыя складанасці, яго ўдалося лакалізаваць.

На заводзе ВВС сказалі, што каментароў у сераду не будзе.

«Без вестак ніхто не прапаў»

«У выніку выбуху абрынулася частка цэха па вытворчасці хімічных дабавак на плошчы 50 квадратных метраў» - распавяла Інтэрфаксу крыніца з экстраных службаў. Пачаць разбор завалы пакуль не можам праў узгаранне, дадала яна.

У сваю чаргу, суразмоўца агенцтва ў адміністрацыі Кінгісепскага раёна заявіў, што зніклых без вестак пасля выбуху і пажару няма. «Яшчэ раз усё праверылі, усе спісы. Усё на месцы, без вестак ніхто не прапаў. Людзей [пад заваламі] няма», — сказаў ён.

Губернатар рэгіёну Аляксандр Драздзенка напісаў на сваёй старонцы ў «Інстаграме», што «двухпавярховы вытворчы будынак цалкам зруйнаваны».

Агульная плошча цэха, дзе адбыўся выбух, складае 1,2 тысячы квадратных метраў, удакладняе РІА «Новости».

Як піша губернатар Драздзенка, паводле папярэдніх звестак, гэта быў цэх прадукцыі, дзе захоўвалася салетра. Кіраўнік Ленінградскай вобласці выставіў версію пра тое, што дэтанацыя магла адбыцца «ў выніку трапляння іскры ад балгаркі».

Крыніца Інтэрфакса ў службах тэхнічнага нагляду таксама выказала здагадку, што «на прадпрыемстве маглі не выконвацца ці не да канца выконвацца ўсе ўстаноўленыя заканадаўствам нормы захоўвання і выкарыстання лёгкаўзгаральных і лятучых рэчываў». «Яны маглі здэтанаваць», - растлумачыў ён.

«Таксама разглядаецца версія парушэння тэхналагічнага працэсу, чалавечы фактар і іншыя», - дадала крыніца.

«Выбухнула добра»

Партал навінаў 47news са спасылкай на мясцовых жыхароў піша, што выбух на заводзе «Поліпласт» нібыта быў чутны на адлегласці 50 кіламетраў ад прадпрыемства.

«Ад выбуху горад страсянула добра. Дом гайдаўся, было такое адчуванне, быццам вокны выгнуліся. Тыя, хто быў на дзевятым паверсе, адчулі яшчэ мацней», - цытуе партал адну з жыхарак Кінгісепа.

«Суседнія прадпрыемствы не пацярпелі, за выключэннем выбітых шыбаў, усе працуюць», - напісаў у «Інстаграм» губернатар Драздзенка.

Паводле звестак 47news, мясцовыя ўлады запэўнілі жыхароў, што пагрозы хімічнага заражэння ў горадзе няма.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі на небяспечных аб'ектах.

«Поліпласт» выпускае хімічныя дадаткі, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці бетонаў, будаўнічых раствораў і цэменту, гаворыцца на сайце кампаніі.

ТАА «Поліпласт Паўночна-Захад», паводле звестак СПАРК-Інтэрфакс, на 100% належыць АТ «Поліпалст», у якасці уласнікаў «Поліпласта» пазначаны Ільсур Шамсутдзінаў (80%) і Аляксандр Кавалёў (20%).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках