28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Менска можа сысці пад ваду

14
Цэнтр Менска можа сысці пад ваду

Водны апакаліпсіс па-менску.

У тэлеграм-канале «Горад для гараджан» апублікавалі паведамленне пад інтрыгуючай назвай «Сакрэтны архіў Мінскграда»: водны апакаліпсіс па-менску», піша the-village.me.

«Мала хто ведае, але ў Менску існуе магчымасць самага сапраўднага воднага апакаліпсісу. І гэта не штогадовае падтапленне Нямігі або Рэвалюцыйнай. Усё куды болей сур'ёзна, - піша аўтар. - Заслаўскае вадасховішча, на якім любяць адпачываць менчукі, тоіць у сабе патэнцыйную небяспеку для горада. У выпадку прарыву дамбы паміж Заслаўскім вадасховішчам і вадасховішчам «Крыніца» вада хлыне па плыні Свіслачы і дабярэцца да самага цэнтра горада.

Пачнём?

Спачатку затопіць частку прыбярэжнай інфраструктуры на вадасховішчах «Крыніца» і «Дразды», у тым ліку санаторыі «Крыніца», «Беларусачка», «Блакітны», «Дразды клуб» і іншае.

Пераадолеўшы МКАД, вада затопіць аквапарк «Лебядзіны», праспект Пераможцаў, увесь «Алімпік парк», Палац мастацкай гімнастыкі і дастанецца трохі Ржаўцу. Катэджы Веснінкі затопіць цалкам, а ў Радужным толькі некалькі дзясяткаў дамоў. Далей ахвярамі вады стануць Футбольны манеж, гатэль Marriott, а Dreamland пацерпіць толькі на траціну. У раёне «Парку Перамогі» зноў ледзь-ледзь затопіць праспект Пераможцаў, разам з гатэлем «Вікторыя». Не пашанцуе і будынку БКК на Машэрава.

Папулярнае ў менчукоў месца гулянняў - праспект Пераможцаў - будзе затоплены цалкам ад Машэрава да Нямігі разам Палацам спорту. Не менш папулярная Зыбіцкая таксама сыдзе пад ваду (у Верхнім горадзе пацерпіць толькі яна адна).

Цалкам затопіць Парк Янкі Купалы, домік-музей РСДРП, ненавісны менчукам «неКемпінскі», а на плошчы Перамогі ваду толькі ўбачаць.

Закончыцца патоп у Парку Горкага, ля помніка Захару Карнееву, першаму губернатару Менскай губерні».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках