19 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы абмеркаваць новае пагадненне аб Brexit, але ёсць умовы

3
ЕЗ гатовы абмеркаваць новае пагадненне аб Brexit, але ёсць умовы
ФОТА: UKREP.BE

Галоўны перамоўнік ЕЗ з Брытаніяй выступіў перад дэпутатамі Еўрапарламента.

Еўрапейскі Звяз заявіў, што гатовы абмеркаваць новы варыянт пагаднення аб Brexit, пры ўмове, што Лондан зменіць свае ключавыя патрабаванні.

Пра гэта заявіў галоўны перамоўнік ЕЗ што да Brexit Мішэль Барнье падчас выступу ў сераду перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента, паведамляе Reuters.

У сваім выступе Барнье абараняў пагадненне, якое напярэдадні адмовіўся падтрымаць брытанскі парламент. Барнье папярэдзіў: рызыка «хаатычнага» выхаду Брытаніі з ЕЗ сёння высокая, як ніколі раней.

З ягоных слоў, Еўракамісія паскорыць падрыхтоўку да хаатычнага Brexit, бо ён створыць праблемы для ўсёй Еўропы.

Гаворачы аб магчымых кампрамісах, Барнье заявіў, што ЕЗ гатовы пайсці насустрач, калі Вялікая Брытанія пагодзіцца прыняць яшчэ больш цесныя сувязі з правіламі ЕЗ, каб забяспечыць вельмі цесныя гандлёвыя дачыненні ў будучыні. З ягоных слоў, Лондан мог бы, напрыклад, адмовіцца ад сваёй рашучасці пакінуць мытны саюз ЕЗ і цэнтралізавана рэгуляваны адзіны рынак.

Успамінаючы заявы Еўрапейскага парламента і іншых дзяржаў-чальцоў, Барнье сказаў: «Калі Злучанае Каралеўства зменіць свае «чырвоныя лініі» ў будучыні і прыме гэты выбар праз сваё імкненне выйсці за рамкі простага, але не менш значнага пагаднення аб свабодным гандлі, тады Еўрапейскі Звяз будзе гатовы неадкладна...адказаць станоўча».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках