28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад вызначыў, якіх дзяцей будуць уважаць за тых, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы

26
Урад вызначыў, якіх дзяцей будуць уважаць за тых, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дзiця ў сацыяльна небяспечным становішчы будуць забіраць у бацькоў.

У Беларусі вызначылі, як правільна вызначаць, ці знаходзіцца дзіця ў сацыяльна небяспечным становішчы (суправаджаецца) ці не. Гэта рэгулюе пастанова Савета міністраў ад 15 студзеня 2019 года №22. Падрабязнасці паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.

Калі бацькі не задавальняюць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзiцяцi, то сітуацыю могуць палічыць сацыяльна небяспечнай. Гаворка ідзе пра тое, што дзіця пакідаюць без ежы, перашкаджаюць яго абавязковай агульнай базавай адукацыі (ва ўсякай форме яго атрымання), сістэматычна не выконваюць рэкамендацыі медработнікаў у дыягностыцы, лячэнню і (або) медыцынскай рэабілітацыі дзіцяці і гэта пагражае ягонаму жыццю і (або) здароўю.

Таксама дзіця можа патрапіць у суправаджэнне, калі бацькі не сочаць за ягонымі паводзінамі і ладам жыцця і дзіця ўчыняе правапарушэнні. Калі дарослыя вядуць амаральны лад жыцця, злоўжываюць сваімі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з дзіцем і ўзнікае небяспека для ягонага жыцця і здароўя, то непаўналетняга таксама могуць аднесці да суправаджэння.

Дакумент рэгулюе працу дзяржорганаў і арганізацый у плане выяўлення і прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Ён яшчэ не апублікаваны і ўваходзіць у дзеянне з 1 лютага 2019 года. Ранейшыя пастановы аб прызнанні дзяцей такімі, якія прынялі да гэтага, будуць пераглядаць цягам шасці месяцаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках