16 красавiка 2024, aўторак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі санкцыі супраць падазраваных у атручванні Скрыпаля

7
Амбасадары ЕЗ узгаднілі санкцыі супраць падазраваных у атручванні Скрыпаля
Фота: Getty Images

У найбліжэйшыя дні Еўразвяз зацвердзіць санкцыі супраць расейскіх агентаў.

Амбасадары Еўрапейскага Звязу 16 студзеня ўзгаднілі санкцыі супраць чатырох агентаў расейскай выведкі, сярод якіх двое падазраваных у атручванні былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля ў брытанскім Солсберы, паведаміў у Twitter брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк, піша «Гордон».

З ягоных слоў, Еўразвяз зацвердзіць санкцыі 21 студзеня.

«Сёння паслы ЕЗ дамовіліся пра санкцыі супраць чатырох афіцэраў ГРУ, у тым ліку двух «турыстаў» з Солсберы. Пяць чалавек з Сірыі таксама будуць уключаныя. Санкцыі будуць адобраныя ЕЗ...у панядзелак, і будуць першымі ў рамках новага рэжыму санкцыяў у дачыненні да хімічнай зброі», - напісаў Ёзвяк.

Скрыпаля і ягоную дачку Юлію атруцілі ў сакавіку 2018 года ў брытанскім Солсберы распрацаваным у РФ нервова-паралітычным агентам «Навічок». Ім удалося выжыць пасля замаху.

5 верасня 2018 года ў пракуратуры Брытаніі назвалі прозвішчы, пад якімі падазраваныя ў атручванні заехалі ў краіну - Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй падкрэсліла, што яны з'яўляюцца афіцэрамі ГРУ.

Двое мужчын, чые фота апублікавала брытанская пракуратура, заявілі ў тэлеінтэрв'ю, што сапраўды былі ў Солсберы ў сакавіку, але ездзілі туды выключна на экскурсію. Сваё дачыненне да атручвання і да працы ў ГРУ яны адмаўлялі.

У расследаванні групы Bellingcat і The Insider гаворыцца, што ва ўчыненні хіматакі падазраюцца афіцэры Галоўнай управы Генштаба РФ Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін - гэта сапраўдныя імёны «Пятрова» і «Башырава».

У снежні 2018 года Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў санкцыйны спіс 18 расейцаў, сярод якіх Чапіга і Мішкін.

6 студзеня 2019 года The Telegraph паведаміла, што ўлады Вялікай Брытаніі ўстанавілі ўсе акалічнасці замаху на Скрыпалёў, а таксама след, які проста вядзе да прэзідэнта Расеі Пуціна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках