17 чэрвеня 2019, панядзелак, 10:59
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Банк Расеі страціў на «Форэксе» яшчэ $9,5 мільярдаў

20

Хаатычныя пераходы ад адной валюты да іншай і скупка юаняў другі год запар руйнуюць рэзервы цэнтрабанка РФ.

Аперацыі Банка Расеі на міжнародным валютным рынку другі год запар выяўляюцца стратнымі, піша finanz.ru.

За год цэнтрабанк страціў на ваганні курсаў валют 9,5 млрд даляраў, падлічыў дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў на аснове аператыўнай статыстыкі цэнтрабанка.

Як даў справаздачу сам ЦБ, за год аб'ём расейскіх ЗВР павялічыўся на 35,8 млрд даляраў, да 468,5 млрд.

З гэтай сумы 10,3 млрд даляраў прынесла золата: за год цэнтрабанк закупіў 270 тон драгметалу, а яго доля ў рэзервах дасягнула рэкордных 18,5%.

Валютныя актывы ЦБ тым часам выраслі на 25,5 млрд даляраў.

Адметна тое, што гэта прырост выявіўся меншым, чым сума, якую ЦБ закупіў для Мінфіна на валютным рынку (35 млрд даляраў), паказвае Трэмасаў.

«Атрымліваецца, што валютны кошык прынёс адмоўную пераацэнку ў суме блізу 9,5 млрд даляраў», - робіць выснову ён.

Сумарна за два гады неразумнага кідання з адной валюты да іншай маглі прынесці ЦБ 14 млрд даляраў стратаў, сведчаць разлікі finanz. У 2017-м годзе цэнтрабанк не ўгадаў дынаміку еўра да даляра і прадаў еўрапейскую валюту на карысць амерыканскай найгоршым курсам за 12 гадоў, страціўшы блізу 4,5 млрд даляраў.

У 2018-м для выканання ўказанняў у дэдалярызацыі ЦБ пачаў пазбаўляцца ўжо ад даляра, але зноў выявіўся ў мінусе.

Найбуйнейшай няўдачай сталі інвестыцыі ў юань: за першую палову года ЦБ перавёў у кітайскую валюту 55 млрд даляраў, павялічыўшы яе долю ў ЗВР да 67 млрд даляраў (14,7%).

Аднак на фоне гандлёвай вайны КНР з ЗША юань пачаў імкліва таннець: калі падчас пакупак цэнтрабанка курс вагаўся паміж 6,2 і 6,4 юаня за даляр, то к пачатку верасня наблізіўся да 6,9 юаняў за даляр, а ў лістападзе ледзь не крануў адзнакі 7 юаняў.

За ліпень-снежань укладанні юаня ЦБ абясцэніліся на 3,5%, а калі ацэньваць сярэдні курс куплі - на 7,5%, ці 5 млрд даляраў. Гэтую страту не ўдалося перакрыць нават за кошт адсоткавага даходу ў кітайскіх каштоўных паперах: ён склаў 3,2% гадавых або 2,1 млрд даляраў у грашовым вылічэнні.

Пры набыцці юаняў ЦБ зыходзіць з неабходнасці дыверсіфікацыі рэзерваў, патлумачыла 16 студзеня першая намесніца старшыні рэгулятара Ксенія Юдаева.

«Мы мяркуем, што мы павінны быць гатовыя да ўсіх сцэнароў, таму мы глядзім на досыць жорсткія сцэнарыі і рыхтуемся менавіта да іх», - дадала яна.