25 красавiка 2024, Чацвер, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты назвалі простыя спосабы палепшыць памяць

5
Спецыялісты назвалі простыя спосабы палепшыць памяць

Яны заснаваныя на навуковых даследаваннях.

На раптоўную дрэнную памяць скардзяцца мільёны сучасных людзей. Спецыялісты назвалі 5 простых спосабаў палепшыць памяць і канцэнтрацыю, заснаваных на навуковых даследаваннях, піша medinfo.ua.

1. Практыкаванні, якія ўчашчаюць працу сэрца. Гэта могуць быць жым гантэлей, адцісканні ад сцяны, прысяданні, хада па лесвіцы. Нядаўнія навуковыя пошукі паказалі, што практыкаванні, накіраваныя на пачашчэнне працы сэрца, зніжаюць рызыку развіцця хваробы Альцгеймера, а таксама паляпшаюць здольнасць запамінаць інфармацыю.

2. Ліквідацыя фактараў, якія адцягваюць увагу. Калі сітуацыя патрабуе разумовых намаганняў і запамінання, важна не адцягваць увагу непатрэбнымі дэталямі. Экспэрты раяць не знаходзіцца ўвесь час у інфармацыйнай плыні, час ад часу выключаць тэлефон, абвесткі мэсэнджараў, музыку і тэлевізар.

3. Спаць не менш за 7 гадзін. Яшчэ адзін эфектыўны спосаб палепшыць кагнітыўную функцыю і здольнасць запамінаць – добра спаць. Са слоў навукоўцаў, павольная фаза сну з'яўляецца найбольш важнай для запамінання, бо падчас яе новая інфармацыя пераходзіць у доўгатэрміновую памяць. Сон, меншы за 7 гадзін, абмяжоўвае час павольнай фазы.

4. Выкарыстоўваць асацыяцыі. Адзін са спосабаў, якія шматкроць пацвердзілі сваю эфектыўнасць - асацыяваць новую інфармацыю з ужо нечым вельмі добра знаёмым. Гэта паляпшае працэс запамінання, бо новыя дэталі далучаюцца да ўжо сфармаванай нейронавай сеткі ўспамінаў.

5. Абараняцца ад стрэсу. Моцны стрэс б'е па памяці ў сувязі з тым, што нервовая сістэма акумулюе свае рэсурсы для абароны арганізма. Хочаце мець добрую памяць - вывучайце практыкі, якія абараняюць ад нервовага напружання, напрыклад, медытацыю. Таксама карысна піць заспакаяльныя гарбаты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках